Пад Чэрвенем мядзведзь пасяліўся на кукурузным полі побач з хатамі
Жыхары вёсак Ведрыца, Красіна, Хутар у Чэрвеньскім раёне расказалі, што апошнім часам побач з імі пасяліўся мядзведзь. Ён не баіцца выходзіць да дарогі, а жыве і ўвогуле ў кукурузным полі побач з хатамі.
«Сёння дзесьці а палове на шостую раніцы я падвозіў жонку на аўтобусны прыпынак каля «Магілёўкі», — перадае словы мясцовага жыхара Міхаіла Якавіна тэлеграм-канал «Навіны Чэрвеньшчыны».
Па словах мужчыны, мядзведзь хадзіў зусім побач, метраў за пяцьдзясят ад прыпынку. Атрымалася нават зрабіць фота.
«Ён спрабаваў выбрацца на шашу, але, мабыць, спалохаўся машын. Праўда, пазней людзі бачылі яго і на тым баку, у напрамку Хутара. Так што, мабыць, пералез. Гэты мядзведзь ужо не першы дзень тут туляецца, а адпачывае, хутчэй за ўсё, у кукурузе, якая расце за крамай», — лічыць Міхаіл.
Каментары