Усяго патроху33

Мядзведзь наведаўся ў элітны катэджны пасёлак пад Мінскам

Буйнога мядзведзя сустрэлі жыхара катэджнага пасёлка Мар'яліва, які знаходзіцца за 10 кіламетраў ад Мінска. Чытачы выдання Sputnik знялі на відэа сустрэчу са зверам, які спакойна шпацыраваў па вуліцы Цэнтральнай гэтага пасёлка.

Скрыншот з відэа

Як вынікае з відэа, жыхары пасёлка спрабавалі пагутарыць з мядзведзем, крычалі яму «Міша! Міша!», але ён нават не павярнуўся і павольна пайшоў міма калодзежа па сваіх справах. 

Гэтым самым, дарэчы, жыхары катэджнага пасёлка груба парушаюць правілы, якіх трэба трымацца пры сустрэчы з небяспечным дзікім зверам. Яго ні ў якім разе нельга чапаць, паколькі нават цалкам добразычлівыя дзеянні і словы, скіраваныя да сябе, мядзведзь можа ўспрыняць як пагрозу і адпаведна адрэагаваць. 

Гэты выпадак — не першы за гэтае лета ў Беларусі, калі мядзведзі прыходзяць да самага жылля чалавека, у тым ліку і ў блізкіх ваколіцах двухмільённай сталіцы.

Па даных НАН Беларусі, цяпер Беларусі жыве каля 600-700 мядзведзяў, з іх каля 450 — у Віцебскай вобласці. Іх колькасць за апошні час павялічылася, і навукоўцы мяркуюць, што гэта адбылося не толькі з-за міграцыйнай плыні з суседняй Расіі.

«У апошнія гады мы бачым, што рост колькасці папуляцыі ідзе не толькі за кошт міграцыі. Нашы беларускія мядзведзі пачалі інтэнсіўна размнажацца. З чым гэта звязана, мы пакуль не ведаем»,

— расказаў Sputnik навуковы супрацоўнік НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павел Велігураў. Паводле яго, навукоўцам яшчэ толькі трэба высветліць прычыны павелічэння абарыгеннай папуляцыі беларускіх мядзведзяў.

Навукоўцы пры гэтым выступаюць супраць выключэння мядзведзя з Чырвонай кнігі Беларусі і дазволу палявання на яго, з імі салідарнае і Мінпрыроды. Іх рашучы і перакананы апанент — цяперашні кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, былы міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, якога сярод іншага пужае розум мядзведзя.

«Гэта звер небяспечны, разумны, падступны і чалавека ўспрымае як аб'ект ежы», — перакананы Шуневіч, заклікаючы адносна яго «прыняць разумнае і ўзважанае рашэнне». 

Чытайце таксама:

Мядзведзя сустрэлі ў Бараўлянах, за 100 метраў ад жылых дамоў

Як паводзіць сябе пры сустрэчы з дзікімі жывёламі — раяць спецыяліст і бывалы паляўнічы

Мядзведзь, якога раней бачылі пад Мінскам, узяўся граміць пчальнікі

Каментары3

  • бусел
    21.08.2023
    «У апошнія гады мы бачым, што рост колькасці папуляцыі ідзе не толькі за кошт міграцыі [з расеі]. Нашы беларускія мядзведзі пачалі інтэнсіўна размнажацца. З чым гэта звязана, мы пакуль не ведаем»

    быццам не пра ўласна мядзведзей чытаеш, а пра "мядзведзей" - истинно русских
  • Дзімтро пасля 100 грамм
    21.08.2023
    Амерыканскіе лабораторіі. Спеціально клонірованные генетічэскі модіфіцірованные медведі, которые едят толькі русскіх.
  • Žvir
    22.08.2023
    A heta nie kienhuru časam budzie ? Vielmi padobna da kienhuru...

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца21

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Усе навіны →
Усе навіны

Навагрудскі архіепіскап заявіў, што Зяленскі купіў машыну Гітлера. Гэта даўно абвергнуты фейк12

Працуе не для грошай, візіянер і лётае ў эканом-класе, хоць можа дазволіць сабе прыватны самалёт. IT-бізнэсмен расказаў пра Добкіна8

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК21

Біткойн упершыню перакрочыў за 80 тысяч даляраў1

Стала вядома, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь9

Сур'ёзная аварыя пад Слуцкам — пяцёра трапілі ў бальніцу, адзін загінуў на месцы

Ілля Шкурын запаліў у чэмпіянаце Польшчы: выйшаў на замену і забіў два галы за 6 хвілін ВІДЭА6

Кватэры, якія знаходзяцца ў працэсе прыватызацыі, могуць зноў стаць дзяржаўнымі. Пры якой умове?

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца21

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Галоўнае
Усе навіны →