Лявон Вольскі анансаваў новы музычны праект пра беларусаў у эміграцыі
14 верасня Лявон Вольскі абяцае выпусціць новы праект — «Эмігранты». А ў кастрычніку паедзе з ім у тур. Пакуль у раскладзе — толькі Польшча.
Як піша Вольскі, ідэя выспявала даўно і «вынікае з цяперашняй рэчаіснасці сама сабой». «Эмігранты» — новы праект, які ўяўляе з сябе нізку з 21 песні пра жыццё беларусаў у эміграцыі.
У праекце героі вандруюць па свеце, уладкоўваюцца на новых месцах, пераймаюцца, сумуюць, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртанне.
У праекце ўзялі ўдзел: Павал Мамонаў, Алесь-Францішак Мышкевіч, Павал Аракелян, Ketevan, Павал Трыпуць, Poznański Śpieŭny Schod і струнная смычковая група Warsaw Freedom Orchestra.
Рэліз праекта запланаваны на 14 верасня 2023 года.
З нагоды новага праекта пройдзе вялікі прэзентацыйны канцэрт у Варшаве і тур па Польшчы.
19.10 — Варшава, Proxima
23.10 — Гданьск, Drizzly Grizzly
24.10 — Познань, Pod Minogą
25.10 — Уроцлаў, Stary Klasztor
27.10 — Кракаў, Gwarek
31.10 — Беласток, 6-ścian
Квіткі ўжо ў продажы.
Рыга пачынае падрыхтоўку да грандыёзнага канцэрта Макса Каржа. Плануецца ўдзел больш за 35 тысяч наведнікаў
«Дзе кот, там і дом». Спявак Башлыкевіч — пра жыццё ў Амстэрдаме, сваіх катоў, новы альбом і беларускую сат'яграху
«Доўга не ведаў, як рэалізаваць гэту ідэю, але зоркі супалі». Беларускія народныя песні прагучалі ў самым цэнтры Беластока
Каментары