Грамадства77

У Беларусь прыбыў першы эшалон Узброеных сіл Расіі для ўдзелу ў вучэннях АДКБ — «Беларускі Гаюн»

Эшалон з тэхнікай і асабовым складам УС РФ прыбыў на станцыю Брэст-Паўднёвы ў пятніцу, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Фота: Мінабароны Беларусі

Вайскоўцы УС РФ прыбылі ў Брэст для ўдзелу ў супольных вучэннях з сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2023», якія пройдуць у Беларусі з 1 да 6 верасня.

У гэты ж час у Беларусі будуць праходзіць вучэнні:

  • «Пошук-2023» з сіламі разведкі;
  • «Эшалон-2023» з сіламі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войскаў;
  • «Бар'ер-2023» з сумесным фарміраваннем РХБА і медыцынскага забеспячэння;
  • «Скала-2023» з падраздзяленнямі МНС.

Пра ўсе гэтыя вучэнні паведамлялася яшчэ ў чэрвені, калі ў Брэсце праходзілі перамовы наконт арганізацыі і правядзення сумесных вучэнняў АДКБ.

Як мінімум частка з запланаваных вучэнняў пройдзе на палігоне Брэсцкі, дзе вайскоўцы УС РФ будуць знаходзіцца як мінімум да 9 верасня.

Каментары7

  • Прэч адсюль
    19.08.2023
    Не называйце вучэннямi гэта падчас вайны. Падчас вайны можа быць толькi падрыхтоўка вайны.
  • :/
    19.08.2023
    ізноў "вучэнні"... а перад гэтым заявы Х. і Л.
    і чаму ўсе суместныя вучэнні праходзяць выключна ў Беларусі? (рытарычнае пытанне)
    бедная Беларусь... бедны балкончык
  • Балькончык
    19.08.2023
    :/, чарговая вайна. Толькi на гэты раз пагоняць ужо i маўчункоў гiнуць

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка27

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →