Свет11

Расійскаму генералу Суравікіну загадалі маўчаць і змясцілі пад хатні арышт — Politico

Намесніка камандуючага Абʼяднанай групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне Сяргея Суравікіна адхілілі ад службы, адправілі пад хатні арышт і загадалі маўчаць, пакуль пра яго не забудуць.

Сяргей Суравікін. Фота: AP

Politico са спасылкай на расійскіх ваенных блогераў і медыя паведамляе, што афіцыйнага расследавання ў дачыненні да Суравікіна не было, але яго змясцілі пад хатні арышт.

«У блогу «ВЧК-ОГПУ», які лічыцца блізкім да расійскіх сілавых структур, паведамлялася, што Суравікіну дазволілі наведвальнікаў, у тым ліку некалькіх ягоных падначаленых. Афіцыйнага расследавання няма, але Суравікін доўгі час знаходзіцца ў падвешаным стане і адказвае на нязручныя пытанні. Генералу параілі заставацца ў цені, каб пра яго забыліся», — піша выданне.

У расійскім блогу таксама паведамляецца, што рашэнне аб канчатковым лёсе Суравікіна «павінен прымаць адзін чалавек, і чым даўжэй гэта будзе працягвацца, тым больш ён [Суравікін] будзе пакутаваць». Гэты адзін чалавек — Пуцін.

За некалькі дзён да гэтага дэпутат Дзярждумы РФ Віктар Собалеў паведаміў, што Суравікін адхілены ад выканання абавязкаў камандуючага войскамі Крамля ва Украіне, нагадвае «УП».

Собалеў таксама намякнуў, што Суравікін яшчэ можа быць карысны расійскай арміі пазней, калі за ім не выявяць сурʼёзных парушэнняў.

12 ліпеня расійскія медыя паведамілі, што Суравікіна затрымала контрвыведка па справе аб бунце Яўгена Прыгожына.

Раней ФСБ Расіі заявіла аб закрыцці справы аб паўстанні Прыгожына ў Расіі.

Аднак Суравікін, якога заходнія медыя неаднаразова звязвалі з Прыгожыным, не зʼяўляўся на публіцы з моманту звароту да вагнераўцаў у ноч на 24 чэрвеня, у якім заклікаў іх скласці зброю.

Bloomberg таксама пісаў, што генерала некалькі дзён дапытвалі вайсковыя пракуроры аб яго сувязях з Прыгожыным. Крыніца агенцтва сцвярджала, што Суравікіна трымаюць «у адным месцы», але ён не знаходзіцца ў турме.

Каментары1

  • Гарбата
    16.08.2023
    Будзе чакаць пакуль не падвязуць навічок

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі1

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Сэкс-скандал у Экватарыяльнай Гвінеі. Кіраўнік мясцовага ДФР пераспаў са сваячкамі амаль усіх топ-чыноўнікаў і запісваў гэта на відэа12

«Лі»: фільм пра фатографку часоў Другой сусветнай з Кейт Уінслет

«Давайце называць правільна». Праўладны палітолаг асудзіў «Молдавию» і «Белоруссию»12

Вучоныя высветлілі, колькі трэба есці рыбы1

Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт26

«Прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі». Літоўскі палітык з групай фермераў з'ездзіў на экскурсію ў Беларусь9

Як каманда Ціханоўскай вяла перамовы з адміністрацыяй Вучыча13

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі1

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Галоўнае
Усе навіны →