Лічбу агучыў набліжаны да Яўгена Прыгожына тэлеграм-канал Grey Zone.
«Каля 12 000 байцоў знаходзіцца ў адпачынку, бо была праведзена гранічна цяжкая праца. Многія з іх не былі ў ім больш за год, а некаторыя і зусім без адпачынку прыляцелі вясной 2022 года наўпрост са сваіх камандзіровак у Афрыцы, пасля чаго працягнулі ваяваць ужо ў рамках баявых дзеянняў ва Украіне.
Што тычыцца Афрыкі, то нават з улікам нядаўніх ратацый асабовага складу, туды дадаткова перакінута каля 1 500 байцоў», — паведаміў тэлеграм-канал.
«І, вядома, у новым пункце часовай дыслакацыі на тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзіцца каля 7 000 байцоў групы «Вагнер», — расказаў Grey Zone.
Раней прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ацаніў колькасць вагнераўцаў у Беларусі ў чатыры тысячы чалавек, а ўкраінская разведка — у пяць тысяч.
Каментары