У Мінску зносяць адзін з офісаў Прыёрбанка, на яго месцы будзе новая станцыя метро
На праспекце Машэрава ў Мінску пачалі дэмантаж будынка № 40, у якім раней размяшчаўся Прыёрбанк, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Як вядома, у будучыні на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна размесціцца станцыя «Пярэспа» Зеленалужскай лініі метрапалітэна. Для ўзвядзення новага адрэзка падземкі патрабуецца знесці некалькі будынкаў.
Да пачатку 2025 года ў адпаведнасці з планамі павінны вынесці з месца будаўніцтва ўсе камунальныя сеткі, знесці частку будынка па адрасе вул. Веры Харужай, 25, а таксама будынкі № 36 (адселены жылы дом) і № 40 (Прыёрбанк) на пр. Машэрава.
Як бачна на фота, дэмантаж банкаўскага аб'екта ўжо ідзе.
Каментары