Эканоміка11

Куды і на чым лятае Belavia падчас санкцый

Днямі з Мінска ў Дэлі паляцеў першы прамы рэйс. На прэзентацыі новага напрамку генеральны дырэктар Belavia Ігар Чаргінец заявіў, што для кампаніі гэта стала гістарычнай падзеяй. У інтэрв'ю Tochka.by кіраўнік беларускага авіяперавозчыка распавёў пра фінансавы стан кампаніі, адкуль «прыходзяць» грошы, ці можна спадзявацца на тое, што новы (і затратны) рэйс у Дэлі стане прыбытковым і што з авіяпаркам кампаніі.

Усе фота: MinskNationalAirport / Telegram

Транзіт — аснова заробку

Гаворачы пра адкрыццё прамых авіязносін з Дэлі, Чаргінец заявіў, што спадзяваецца на транзіт. Менавіта ён быў да пачатку сусветнай пандэміі галоўным «рухавіком» развіцця нацыянальнага авіяперавозчыка.

Так, Belavia была адным з асноўных выгадаатрымальнікаў канфлікту паміж Расіяй і Украінай у Беларусі. Яна паспяхова развівала транзіт праз Мінск, але не толькі на напрамку Кіеў — Масква. У аэрапорт Мінск прыляталі і пасажыры з Расіі, Сярэдняй Азіі і Каўказа, дзе яны перасаджваліся на рэйсы як у гарады Украіны, так і краін Еўрасаюза.

Чатыры гады таму, паводле статыстыкі авіякампаніі, больш за 50% пасажырапатоку склалі тыя, хто ляцеў транзітнымі рэгулярнымі рэйсамі.

Цяпер жа для Belavia застаўся адкрытым усходні і частка паўднёвага кірунку.

Кіраўніцтва кампаніі спадзяецца, што і рэйс у Дэлі будзе выкарыстоўвацца транзітнікамі.

Дэлі — перспектыўны кірунак, хоць і стратны

«Нават на першым рэйсе з Дэлі былі пасажыры, якія ляцелі са сталіцы Індыі праз Мінск у Санкт-Пецярбург. Праз тыдзень яны будуць вяртацца тым жа шляхам — з перасадкай у Мінску», — гаворыць гендырэктар Belavia.

Таксама, паводле яго інфармацыі, на першы зваротны рэйс са сталіцы Індыі білеты заказвалі пасажыры, якія ляцелі з Ханоя праз Дэлі ў Мінск.

«Каб такі рэйс, як Мінск — Дэлі, існаваў, патрэбныя транзітныя пасажыры. І авіякампанія абавязаная працаваць на прыцягненне транзітных патокаў», — гаворыць Чаргінец.

Таксама ў планах Belavia — палёты ў Венесуэлу з пасадкай на Кубе. Туды неабходна «ставіць» «Боінг». Між тым на мінулым тыдні Міністэрства фінансаў ЗША заявіла аб тым, што ў дачыненні да беларускай авіякампаніі ўведзены санкцыі, а менавіта забарона на пералёты амерыканскімі самалётамі.

Што з авіяпаркам?

Журналіст пацікавіўся ў кіраўніка авіякампаніі: што чуваць з лізінгавымі амерыканскімі самалётамі і колькі «Боінгаў» выкупіла Belavia?

«Усе самалёты, якія сёння эксплуатуе авіякампанія, з'яўляюцца яе ўласнасцю», — заявіў Чаргінец.

Але пасля санкцый, уведзеных пасля пасадкі самалёта рэйса Афіны — Вільня, на якім 23 мая 2021 года ляцеў Раман Пратасевіч, паветраны парк Belavia скараціўся з 29-ці машын да 14-ці.

Пераважная большасць з 18-ці лізінгавых авіялайнераў атрымала новых уладальнікаў / арандатараў.

З 18-ці толькі тры аказаліся цалкам аплачаныя, таму засталіся ў распараджэнні Belavia.

У снежні 2021-га ў авіякампаніі заявілі, што плануюць папоўніць свой флот, «як набываючы самалёты ва ўласнасць, так і заключаючы дагаворы лізінгу з кампаніямі, якія не з'яўляюцца рэзідэнтамі ЕС», — было сказана ў паведамленні прэс-службы авіяперавозчыка.

Але навін пра набыццё якіх-небудзь бартоў не з'явілася ні тады, ні ў 2022-м, ні вясной 2023-га.

Санкцыі супраць Belavia

У красавіку 2022-га ўлады ЗША ўпершыню ўключылі сем Boeing-737, якія належаць Belavia, у спіс самалётаў, абслугоўванне якіх парушае экспартны кантроль ЗША.

У сярэдзіне чэрвеня 2022-га санкцыі ўзмацнілі: Belavia пазбаўлялася права экспарту з ЗША, рээкспарту або перадачы тавараў і паслуг, якія падпадаюць пад дзеянне экспартнага кантролю. Кампаніям па ўсім свеце сёння забаронена абслугоўваць, рамантаваць і іншым чынам выкарыстоўваць вырабленыя ў ЗША запчасткі для абслугоўвання авіяпарку Belavia.

А 9 жніўня 2023-га ў Вашынгтоне ўвялі чарговы пакет санкцый у дачыненні да беларускай авіякампаніі і авіярамонтнага завода.

Нагадаем, што з 2021 года праз санкцыі Еўрасаюза і ЗША Belavia страціла не толькі палову флоту, але і магчымасць лятаць у краіны Еўропы (гэты напрамак забяспечваў ільвіную долю прыбытку авіякампаніі).

Нядаўна ўслед за Турцыяй, якая заявіла, што не будзе прымаць і абслугоўваць беларускія «Боінгі», з падобнай заявай выступіла і Грузія. Прычынай сталі санкцыі, накладзеныя нядаўна ЗША на авіяперавозчыка.

Беларусам і ў Грузію шлях закрыты?

Аказалася, не. Гэтая забарона не паралізавала авіязносіны паміж Беларуссю і Грузіяй. Belavia працягвае выконваць рэйсы з Мінска адразу ў тры грузінскія гарады — Тбілісі, Батумі і Кутаісі.

Пазбегнуць праблем дапамагае тое, што робіць гэта Belavia на бразільскіх самалётах Embraer, якіх няма ў санкцыйных спісах Мінфіна ЗША.

Што да 7-гадзіннага бесперасадачнага рэйса ў Дэлі, то яго можа здзяйсняць толькі адзін Boeing 737 MAX 8, які знаходзіцца ў авіяпарку Belavia. Гэта азначае, што ў выпадку тэхнічных непаладак (а ўлады ЗША забаранілі пастаўку запчастак на амерыканскія самалёты Belavia) авіякампаніі давядзецца выкарыстоўваць самалёты Boeing 737 папярэдніх пакаленняў у якасці падмены.

Каментары1

  • Wings of Sorrow
    15.08.2023
    Похоронил Лукашенко белорусского авиаперевозчика своим выбрыком с Романом. Осталось только прикопать...

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументы ў ЦВК падала Дзіяна Кавалёва6

Еўра абнавіў максімум з канца сакавіка 2022 года

У прэзідэнты сабраўся генерал-маёр запасу17

Лукашэнка прапануе замацаваць захоп Расіяй часткі Украіны і выдае сябе за палітыка сусветнага значэння21

Гамяльчук хацеў спаліць машыну былога мужа каханай, але ў цемры пераблытаў 

Магчыма, разгортваецца новая аперацыя зачысткі. Інфармацыя пра затрыманні прыходзіць з розных рэгіёнаў краіны8

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ10

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага23

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Трох самых зорных акцёраў РТБД звольнілі з тэатра

Галоўнае
Усе навіны →