Юнак у Мінску збіў падлеткаў і памачыўся на іх — і ўсё гэта здымаў на відэа
Мінчук паздзекаваўся з падлеткаў і трапіў у крымінальныя зводкі, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.
На лінію 102 паступіла тэлефанаванне, што ў Заводскім раёне паміж падлеткамі завязалася бойка. Туды накіравалі патруль і па гарачых слядах затрымалі ўсіх удзельнікаў канфлікту.
Высветлілася, што хлопцы 14-17 гадоў паспрачалася з-за агульнай знаёмай. Адзін з хлопцаў паклікаў на дапамогу 18-гадовага прыяцеля, які вырашыў «разруліць» сітуацыю.
У выніку ён прымусіў двух падлеткаў стаць на калені і выбачыцца перад яго сябрам, пасля чаго збіў і справіў на хлопцаў натуральную патрэбу.
Усё гэта юнак папрасіў зняць на відэа, каб потым выкласці ў сацсеткі. Але замест «лайкаў» і «рэпостаў» мінчук атрымаў крымінальную справу за хуліганства.
Каментары