На сайце Парка высокіх тэхналогій у раздзеле «Кіраўніцтва» з'явілася абноўленая інфармацыя. Кіраўніком Сакратарыята назіральнай рады ПВТ стаў Аляксандр Базанаў.
Намеснікамі начальніка сакратарыята назіральнай рады ПВТ на гэты момант з'яўляюцца Кірыл Залескі, Іван Жызнеўскі і Аляксандр Марцінкевіч, на гэту інфармацыю звярнула ўвагу kv.by.
Аляксандр Базанаў скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў на розных пасадах у Камітэце дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўным сакратарыяце Рады бяспекі, МЗС і апараце Саўміна. З лістапада 2010 года працаваў дырэктарам інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Рэарганізацыя структуры парка праходзіла ў адпаведнасці з Указам № 102 «Аб развіцці Парка высокіх тэхналогій», які быў падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 12 красавіка 2023 года.
Каментары