ДТЗ у Іванаўскім раёне: 19-гадовы кіроўца загінуў, дзяўчаты шпіталізаваныя
Трагічнае здарэнне адбылося сёння а 4-й раніцы на дарозе Яечкавічы — Пяшкова, паведамляе прэс-служба МУС.
19-гадовы кіроўца «Фальксвагена» паблізу вёскі Пяшкова не справіўся з кіраваннем, з'ехаў у кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся.
У выніку ДТЗ кіроўца загінуў, а чатыры пасажыры (тры дзяўчыны і адзін хлопец векам 18-19 гадоў) шпіталізаваныя.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.
Каментары