Грамадства11

У Мінску адразу пяці чалавекам прызначылі па году калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 10 ліпеня за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту асудзілі адразу пяць чалавек: Уладзіміра Ганусевіча, Аляксандра Конанава, Альберта Гарбуза, Сяргея Глінскага, Максіма Сташулёнка.

Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Юлія Крэпская прызначыла ім па году калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суда ўсе ўтрымліваліся пад вартай, піша «Вясна».

Максім Сташулёнак быў затрыманы на пачатку лютага 2023 года пасля таго, як вярнуўся ў Беларусь. У 2020 годзе Максім працаваў пажарным і папярэдзіў жыхароў «Каскаду», што іх нацыяльны сцяг едуць здымаць. Пасля гэтага яго звольнілі.

Уладзімір Ганусевіч — ураджэнец Гомеля, камандзір другога аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 26 Фрунзенскага раёна г. Мінска. Ён быў затрыманы 7 лютага 2023 года ў Мінску на месцы службы. 

Падтрымайце палітвязняў грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Максім Валер'евіч Сташулёнак, Уладзімір Леанідавіч Ганусевіч, Альберт Эдуардавіч Гарбуз, Сяргей Анатольевіч Глінскі, Аляксандр Сяргеевіч Конанаў 

Каментары1

  • Хайны
    28.07.2023
    Совесть так замучала что в Беларусь вернулся

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай2

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінскі заапарк пераехаў леапард, якога вывезлі з акупаванага расіянамі Сватава

«Ведаем мы вашы інтэрнэты». Актывіст паставіў на польска-беларускай мяжы плакат з інфармацыяй аб рэпрэсіях у Беларусі4

Лукашэнка хоча, каб беларусы будавалі жыллё ў неперспектыўных вёсках9

Расійскія хакеры гадамі сачылі за Грузіяй — Bloomberg

Лукашэнка зноў патрабуе прывесці ў парадак дарогі ў раённых цэнтрах1

Як атрымаць шэнгенскую візу ў Беларусі самастойна. Практыка і парады7

Патрыятызм і ветлівасць у сацсетках. Якія пункты з'явяцца ў правілах для беларускіх школьнікаў і бацькоў3

Мінчук пазычыў грошы тром людзям пад працэнты — падатковая палічыла гэта незаконным прадпрымальніцтвам

Юлія Навальная заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай2

Затрымалі Ігара Ільяша, мужа палітзняволенай Кацярыны Андрэевай

Галоўнае
Усе навіны →