Надвор'е

Ліпень стане самым гарачым месяцам у гісторыі назіранняў

Навукоўцы кажуць, што апошні раз клімат на планеце быў такім надзвычай цёплым каля 120 тысяч гадоў таму, калі ўзровень Сусветнага акіяна быў вышэйшы прыкладна на восем метраў, а на поўначы Еўропы жылі бегемоты.

У Фініксе, што ў штаце Арызона два тыдні таму было +47°С, прычым уначы слупок тэрмометра не апускаўся ніжэй за 32 градусы. AP Photo / Matt York, File

Да канца ліпеня яшчэ некалькі дзён, але навукоўцы ўжо цяпер практычна ўпэўненыя, што ён стане самым гарачым месяцам на планеце за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў, піша Бі-бі-сі.

Некаторыя навукоўцы нават мяркуюць, што ліпень 2023 года стане самым гарачым месяцам на Зямлі за апошнія 120 тысяч гадоў. Яны перакананыя, што цяперашняе пацяпленне, у адрозненне ад дагістарычных, выклікана дзейнасцю чалавецтва, у першую чаргу — спальваннем выкапнёвага паліва.

Нават калі апошнія некалькі дзён ліпеня будуць адносна прахалоднымі, гэта ўжо наўрад ці перашкодзіць яму пабіць рэкорд сярэднямесячнай тэмпературы, пастаўлены ў 2019 годзе.

Цяперашні ліпень з самага пачатку ўзяў курс на абнаўленне рэкорду. 6 ліпеня стаў самым гарачым днём на планеце ў гісторыі назіранняў. Затым, як паведамляе Кліматычная служба Еўрасаюза Copernicus Climate Change Service, былі зарэгістраваныя 23 рэкорды сярэднясутачнай тэмпературы. Адразу ў некалькіх рэгіёнах Паўночнага паўшар'я ўсталявалася пякельная спёка.

Паводле папярэдніх падлікаў навукоўцаў, сярэдняя тэмпература на планеце ў першыя 25 дзён ліпеня склала 16,95°С. У ліпені 2019 года сярэдняя тэмпература была 16,63°С.

Доктар Карстэн Хаўштайн з Лейпцыгскага ўніверсітэта падлічыў, што ліпень 2023 года будзе на 1,3—1,7 градуса цяплейшы за сярэдні ліпень той эпохі, калі чалавецтва яшчэ не пачало масава паліць выкапнёвае паліва.

«Гэта будзе не толькі самы цёплы ліпень, але і самы цёплы месяц наогул, у сэнсе сярэдняй тэмпературы на планеце. Каб знайсці ў гісторыі такія ўмовы на нашай планеце, прыйдзецца зазірнуць, магчыма, на тысячы, калі не дзясяткі тысяч гадоў таму», — заявіў доктар Хаўштайн.

Сярэднесусветную тэмпературу вылічваюць, закладваючы даныя з мноства метэаралагічных станцый у камп'ютарную праграму, якая іх аналізуе і стварае агульную тэмпературную карту: яна пакрывае ўвесь свет, а не толькі раёны метэастанцый.

Навукоўцы кажуць, што апошні раз клімат на планеце быў такім цёплым каля 120 тысяч гадоў таму, калі ўзровень Сусветнага акіяна быў вышэйшы прыкладна на восем метраў, а на поўначы Еўропы жылі бегемоты.

Чаму надвор'е б'е рэкорды

Навукоўцы перакананыя, што галоўная прычына пацяплення — гэта парніковыя газы, якія трапляюць у атмасферу ў выніку масавага спальвання выкапнёвага паліва.

«Экстрэмальнае надвор'е, якое ўдарыла па мільёнах людзей у гэтым ліпені — гэта, на жаль, праява суровай рэальнасці змены клімату і намёк на тое, што нас чакае ў будучыні. Сёння як ніколі відавочная неабходнасць тэрмінова знізіць выкіды парніковых газаў. Абарона клімату — гэта не раскоша, а неабходнасць», — кажа генеральны сакратар Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі Петэры Таалас.

Эксперты мяркуюць, што на ліпені тэмпературныя рэкорды сёлета не скончацца.

На эфект ад парніковых газаў цяпер пачынае накладвацца Эль-Ніньё — перыядычнае павышэнне тэмпературы вады ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна. Яно яшчэ больш разагрэе атмасферу і, магчыма, 2023-ы або 2024 год стане самым гарачым годам у гісторыі назіранняў.

Спёку апошнім часам маглі ўзмацніць яшчэ некалькі фактараў. Напрыклад, да нядаўняга часу ў атмасферы было адносна мала пылу з Сахары. Гэтыя парушынкі ў нейкай меры адбіваюць сонечнае цяпло назад у космас, і іх недахоп мог унесці невялікі ўклад у рэкордную спёку ў паўночнаатлантычным рэгіёне.

Акрамя таго, вывяржэнне падводнага вулкана ў Тонга ў 2022 годзе дадало ў атмасферу пары, якая, як і вуглякіслы газ, дае парніковы эфект.

Каментары

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага11

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў23

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →