БАТЭ ў выпадку праходу кіпрскага «Арыса» згуляе ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў з пераможцам пары «Ракуў» (Польшча) — «Карабах» (Азербайджан).
БАТЭ можа другі раз перасекчыся з чэмпіёнам Азербайджана. У 2018-м барысаўскі клуб прайшоў азербайджанцаў.
У выпадку паразы ад «Арыса» БАТЭ згуляе з нешчасліўчыкам пары «Шэрыф» (Ціраспаль) — «Макабі» (Хайфа).
Першы паядынак «Арыс» — БАТЭ пройдзе ў сераду на Кіпры. Матч у адказ праз тыдзень у Венгрыі.
Каментары