На пачатку таргоў у Мінску еўра падаражэў усяго на 0,1 капейкі, аднак узяў планку 3,40 рубля.
Даляр вырас на 0,02 капейкі да 3,0190.
Кітайскі юань зніжаецца на 1,79 капейкі да 4,1817 за 10 адзінак.
Расійскі рубель вырас на 0,09 капейкі да 3,3339 за 100 адзінак.
На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.
А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.
Каментары