Усяго патроху22

Скульптарка з Гродна перарабіла Volkswagen Touran у аднарога і атрымала шквал негатыву

Надзея з Гродна, скульптарка і мастачка, пабудавала аднарога з Volkswagen Touran. У інстаграме дзяўчыны бэстсэлер — галава аднарога з эпаксіднай смалы, якая яшчэ і свеціцца. У гэтай стылістыцы скульптарка і зацюніла свой Volkswagen Touran, як піша Tochka.by.

На ажыццяўленне праекта пайшло чатыры месяцы і 800 рублёў: на эпаксідную і поліэфірную смалу, новы капот і бамперы. Дзяўчына пры гэтым сама працавала шліфмашынкай і балгаркай.

Калі ўсё было гатова, скульптарка павесіла аб'яву ў інтэрнэце аб продажы аднарога на колах, а ў тыктоку запісала ролік, каб сабраць прагляды і каментары.

Па прыколе цэннік выставіла ў 25 тысяч даляраў, у два з паловай разу вышэй за рынкавы кошт. У інтэрнэце жарту не зразумелі, таму ўладальніца аўто сабрала шмат негатыву. 

«Хай. Гэта таксама піяр. Затое, калі еду па горадзе, людзі глядзяць на майго аднарога па-добраму, усміхаюцца», — смяецца Надзея.

У гаражы, дарэчы, ляжаць кузаўныя дэталі ад Volkswagen Touran, таму вярнуць кампактвэн у першапачатковы выгляд можна за паўгадзіны.

Каментары2

  • Ковно knock do mojego сэрца
    13.07.2023
    Тут у неё коммерческая ошибка: люди, у которых в РБ есть столько денег, чтобы купить ЭТО по двойному прайсу - не интересуют её модификации стрёмного вида. Нужно понимать что должно сойтись две точки: человек с деньгами, который не знает сколько стоит такая машина в нормальной сборке. И второе: это тоже должен быть такой же фрик.
  • Максим Дизайнер
    14.07.2023
    Како колхоз.

У ЗША пачаўся падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71

Светабнаўляецца

У ЗША пачаўся падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71

Усе навіны →
Усе навіны

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

21-гадовага курсанта МУС асудзілі да 15 гадоў калоніі12

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе11

«Вырашылі прыдумаць нешта новае». У Гомелі бытавую хімію прадаюць на разліў з аўтаматаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША пачаўся падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71

Светабнаўляецца

У ЗША пачаўся падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71

Галоўнае
Усе навіны →