Моды44

Вышыванка Зяленскай, мятная двойка прэм'ера Даніі, нюдавыя туфлі Калас і штаны-палаца Мелоні. Якія касцюмы абралі палітыкі для сустрэчы НАТА ў Вільні

Якія касцюмы — і гальштукі — абіралі зоркі палітычнага небасхілу для сустрэч у межах саміту Паўночнаатлантычнага альянсу? Разабрала Кацярына Гардзеева. 

Сёлета жанчыны-палітыкі аказаліся адзіныя ў выбары ўбораў. Высокапастаўленыя чыноўніцы аддалі перавагу крэатыўным дзелавым касцюмам летніх адценняў. Напрыклад,

прэм'ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн з'явілася на цырымоніі афіцыйнага прадстаўлення ў двойцы насычанага мятнага колеру.

Прэм'ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн у мятным касцюме. Фота: AP Photo / Pavel Golovkin 

Прэм'ер-міністарка Эстонii выбрала сукенку для ўдзелу ў першым дні саміту. Кая Калас вырашыла надзець прыталены ўбор ягаднага колеру і нюдавыя туфлі на невысокім абцасе.

Прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас у сукенцы ягаднага колеру. Фота: Yves Herman, Pool Photo via AP

Першая ў гісторыі жанчына на пасадзе старшыні Рады міністраў Італіі, Джорджа Мелоні, адпавядае моднаму статусу сваёй краіны. Прэм'ер-міністарка выбрала падоўжаны сурдут і штаны-палаца адцення кавы з малаком.

Прэм'ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні і разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам і генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам. Фота: AP Photo / Pavel Golovkin

Прэзідэнтка Славакіі і галоўнакамандуючая яе Узброеных сілаў Зузана Чапутава таксама аддала перавагу падоўжанаму сурдуту замест класічнага пінжака.

Нябесна-блакітны ўбор выгадна падкрэслівае рост жанчыны, а спалучэнне яго з чорнымі вузкімі штанамі і топам выцягвае сілуэт і робіць яго больш зграбным.

Прэзідэнтка Славакіі Зузана Чапутава абрала блакітны касцюм. Фота: AP Photo/Pavel Golovkin

Мужчыны-палітыкі таксама паказалі адзінства касцюмаў. Расслаблены настрой першага дня падкрэсліваўся яркімі і паласатымі гальштукамі.

Фота: Doug Mills/Pool Photo via AP

Так, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абраў гальштук насычанага сіняга колеру. А Рышы Сунак, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, з'явіўся на цырымоніі ў класічным гальштуку чырвонага колеру.

Рышы Сунак. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Зрэшты, былі і тыя палітыкі, якія прамахнуліся з выбарам гэтага аксесуара.

Віктар Орбан, прэм'ер-міністр Венгрыі, абраў для афіцыйнага мерапрыемства гальштук кіслотна-салатавага адцення — ён лепш падышоў бы для вечарынкі ў стылі 90-х, чым для ўдзелу ў кансерватыўным мерапрыемстве. Зрэшты, Орбан носіць такія гальштукі ўсюды і заўсёды.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан паціскае руку прэзідэнту ЗША Джо Байдэну. Фота: Pavel Golovkin / AP Photo

Мілы гальштук мы заўважылі на Эдзі Рама, прэм'ер-міністры Албаніі. Палітык абраў для мерапрыемства аксесуар у палоску з чырвонымі кветкамі.

Эдзі Рама, прэм'ер-міністр Албаніі з жонкай (злева). Фота: Paul Ellis/Pool Photo via AP

Яшчэ адзін цікавы аксесуар — у прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана. Гэта ўлюбёны гадзіннік палітыка, які быў выраблены на замову. На яго цыферблаце выгравіраваны надпіс «15 ліпеня», а ніжэй, пад стрэлкамі, зорка і паўмесяц.

Гэты гадзіннік мае сакральнае значэнне для Эрдагана. 15 ліпеня 2016 года ў Турцыі адбылася спроба ваеннага перавароту. Бунт задушылі. Амаль 500 чалавек паўсталі перад судом, 375 з іх атрымалі пажыццёвыя тэрміны, 14 — з узмоцненым рэжымам утрымання. Цяпер гэты гадзіннік — сімвал перамогі Эрдагана ў самым цяжкім выпрабаванні.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Paul Ellis / Pool / Getty Images
Улюбёны гадзіннік Эрдагана. Фото: imidge.com.ua

Традыцыйна модныя журналісты чакалі з'яўлення французскай дэлегацыі.

На ўрачыстую вячэру з удзелам лідараў НАТА прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прыбыў у суправаджэнні жонкі Брыжыт. Палітык абраў для афіцыйных мерапрыемстваў класічны цёмна-сіні гарнітур. Першая лэдзі таксама была на вышыні — яна надзела белую сукенку з аб'ёмным рэльефам.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і яго жонка Брыжыт. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu Agency via Getty Images

Прэзідэнт Украіны прыбыў на саміт пазней за іншых — толькі ўвечары першага дня. Пазней пара Зяленскіх далучылася да званай вячэры.

Уладзімір чакана з'явіўся ў касцюме ў стылі мілітары: штанах карго і кашулі колеру хакі. Жонка прэзідэнта, Алена, выбрала больш вытанчаны ўбор — асіметрычную сукенку шэра-блакітнага адцення.

Уладзімір Зяленскі з жонкай. Фота: Yves Herman, Pool Photo via AP

Пара таксама паспела павітаць жыхароў Вільні на канцэрце, арганізаваным у падтрымку Украіны. Палітык і першая лэдзі прыбылі на Лукішскую плошчу, дзе Зяленскі звярнуўся да прысутных з прывітальнай прамовай.

На Зяленскім было чорнае худзі з вышытым гербам сваёй краіны, на яго жонцы — блузка-вышыванка і чорныя штаны.

Фота: AP Photo/Pavel Golovkin

На сустрэчах неаднаразова згадвалася і беларуская тэма.

Падчас сайд-івэнту па Беларусі ў рамках саміту НАТА Святлана Ціханоўская з'явілася ў нябесна-блакітным касцюме і бэжавых лодачках на ўстойлівым абцасе.

Фота: Офіс Ціханоўскай

У сераду ж лідарка дэмакратычных сіл Беларусі прысутнічала на мерапрыемствах у гарнітуры колеру пыльнай ружы.

Ціханоўская з міністаркай замежных справаў Бельгіі. Фота: Офіс Ціханоўскай

Некаторыя палітыкі да сваіх вобразаў дадалі дэталі сіня-жоўтага колеру ў знак салідарнасці з Украінай. Так, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і намеснік міністра замежных спраў Літвы Мантас Адаменас абралі сіня-жоўтыя гальштукі, а прэзідэнтка Парламенцкай асамблеі НАТА Жаэль Гар'ё-Майлям упрыгожыла касцюм брошкай-галінкай у колерах украінскага сцяга.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Фота: AP Photo/Susan Walsh
Намеснік міністра замежных спраў Літвы Мантас Адаменас. Фота: Офіс Ціханоўскай
Прэзідэнтка Парламенцкай асамблеі НАТА Жаэль Гар'ё-Майлям. Фота: Paul Ellis / Pool Photo via AP

12 ліпеня дэлегаты завяршаюць сваю працу і ўжо заўтра пакінуць Літву. Пра тое, як прайшоў саміт НАТА-2023 у Вільні, чытайце ў нашых матэрыялах.

Макрон паабяцаў Зяленскаму тэхніку для размінавання

Ціханоўская ўзяла ўдзел у сустрэчы жанчын-лідарак у рамках саміту НАТА

Уладзімір Зяленскі назваў вынікі саміту НАТА «добрымі»

НАТА згадала ў сваім камюніке пра ролю Беларусі, ПВК «Вагнер» і ядзерную зброю

Валерый Сахашчык — пра сустрэчы падчас саміту НАТА і Прыгожына з вагнераўцамі

Каментары4

  • даведка
    13.07.2023
    Кочанова там затмила бы собой всех, поэтому её отсутствие буквально режет глаз.
  • палаца
    13.07.2023
    штонiкi агонь
  • Bubble gum
    14.07.2023
    пока вы тут трусы пригожина и мятые костюмы натовских клоунов обсуждаете в тюрьмах гибнут беларусы.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →