Адпачыць ад працы атрымаецца адразу чатыры дні запар.
У Беларусі ў лістападзе будуць доўгія выходныя. Міні-канікулы вызначаны пастановай урада аб пераносе рабочых дзён у 2024 годзе.
Працоўны дзень з пятніцы 8 лістапада пераносяць на суботу 16 лістапада. 7 лістапада ў Беларусі выходны. Такім чынам, атрымаецца чатыры выхадныя дні запар — з 7 па 10 лістапада.
Пры гэтым асобныя арганізацыі з улікам спецыфікі працы змогуць пераносіць працоўныя дні па-іншаму, у адпаведнасці з заканадаўствам.
Каментары