Свет33

Ілан Маск выступіў у падтрымку Трампа на перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп выступіў на перадвыбарчым мітынгу ў горадзе Батлер у штаце Пенсільванія, дзе 13 ліпеня на яго быў здзейснены замах. Там жа выступіў у яго падтрымку Ілан Маск. 

Ілан Маск выступае на перадвыбарным мітынгу Дональда Трампа, 5 кастрычніка 2024 г., у Батлеры, Пенсільванія. Фото: Alex Brandon / AP 

«Як я ўжо раней казаў…» — пачаў свой выступ з жарту Трамп, маючы на ўвазе свой першы мітынг у Батлеры. Кажучы пра замах, у выніку якога ён быў лёгка паранены ў вуха, Трамп назваў чалавека, што страляў у яго «пачварай» і спараджэннем «неўтаймаванага зла», піша BBC.

На гэты раз Трамп знаходзіўся за куленепрабівальным шклом, яго бяспеку забяспечвала падраздзяленне снайпераў.

Са словамі падтрымкі Трампа на мітынгу выступіў мультымільярдэр Ілан Маск, якога Трамп прадставіў як «выдатнага чалавека, які дапамагае нам будаваць неверагодную будучыню… Ён выратаваў свабоду слова і стварыў мноства выдатных рэчаў».

«Прэзідэнт Трамп павінен перамагчы на выбарах, каб захаваць Канстытуцыю і дэмакратыю ў Амерыцы. Гэта сітуацыя, у якой ён абавязаны выйграць», — заявіў Маск. Ён назваў замах на Трампа ў Батлеры «сапраўднай праверкай характару».

Трамп правёў на трыбуне амаль паўтары гадзіны і завяршыў выступленне абяцаннем «вярнуць амерыканскую мару» і «росквіт у кожную сям'ю».

Пенсільванія — адзін з ключавых Штатаў на выбарах прэзідэнта ЗША, якія пройдуць 5 лістапада. 

Свежыя сацапытанні фіксуюць толькі невялікае, у межах статыстычнай хібнасці, разыходжанне ва ўзроўнях падтрымкі Трампа і ягонай саперніцы, віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс, у штатах, якія вагаюцца. 

Каментары3

  • Фунт
    06.10.2024
    Трамп прадставіў Маска як «выдатнага чалавека, які дапамагае нам будаваць неверагодную будучыню». Неверагодныя рэднэкі аднолькавыя паўсюль 🤣
  • Васіль
    06.10.2024
    Фунт, нешта мне падказвае, што калі цябе, тваю біяграфію і твае дасягненні параўнаць з Маскам - то ты будзеш выглядаць слабавата)
  • Ёсік
    06.10.2024
    А што з беларускімі бізьнесмэнамі зрабілі, які вырашылзі падтрымаць не дырэктара саўгаса? Вось чым адрозьніваецца дэмакратыя ад вашае дыктатуры, лукашысты ды ябацькі, якія нахвальваюць лукашэнкаўскае ўтрыманьне ўлады.

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Усе навіны →
Усе навіны

У Лельчыцах збіраюцца разліваць айчынныя Spa і Perrier1

Еўрапейцам парэкамендавалі стварыць запас прадуктаў на выпадак нападу Расіі5

У нядзелю таксама будзе ветрана1

Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць17

Блогер Андрэй Павук расказаў, ці збіраецца патэлефанаваць Лукашэнку5

Андрэй Гнёт расказаў, чаму ягоны выезд з Сербіі нагадваў эвакуацыю

Кансерватыўную партыю Брытаніі ўпершыню ўзначаліў цемнаскуры палітык4

У Лунінцы паказальна асудзілі двух сяброў за сарваны чырвона-зялёны сцяг3

Двое мінскіх тынейджараў утапілі ў Свіслачы шэсць электрасамакатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Санду ўпэўнена перамагае ў другім туры выбараў у Малдове

Галоўнае
Усе навіны →