Гэты смачны напой з лёгкай кіслінкай выдатна спатоліць смагу. Таксама ён можа мець розныя смакавыя адценні, калі падчас гатавання вы дадасце мяту або ваніль і карыцу.
Кампот з чырвоных парэчак — гэта яшчэ і крыніца вітаміну С, клятчаткі і антыаксідантаў. Прыгатаваны дома, ён змяшчае значна менш цукру, чым большасць папулярных крамных напояў.
Спатрэбіцца прыкладна:
- 1 кг чырвоных парэчак
- 3 л вады
- 100 г цукру
Што рабіць:
- Пакладзіце парэчкі ў міску, заліце халоднай вадой і старанна вымыйце. Потым адкіньце іх на сіта і аддзяліце ягады ад галінак.
- Пакладзіце ягады ў вялікую каструлю і заліце вадой. Дадайце цукар і варыце 10 хвілін з моманту закіпання.
- Дайце кампоту з чырвоных парэчак астыць, а затым пераліце яго ў збан, графін або проста ў шклянкі.
Вы таксама можаце паэксперыментаваць і зрабіць гэты напой з ноткамі мяты (для гэтага варыце з прамытымі лісцікамі мяты, абарванымі з прыкладна пяці галінак) або ванілі і карыцы (дадайце па дробцы гэтых прыпраў падчас гатавання).
Больш летніх страў і напояў:
Бамбл-кава — сапраўдны летні хіт. Асцярожна, гэты напой можа стаць вашым улюбёным
Ёгуртнае марожанае з чарніцамі — для тых, хто не любіць занадта салодкія дэсерты
Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас
Каментары