Бамбл-кава — сапраўдны летні хіт. Асцярожна, гэты напой можа стаць вашым улюбёным
Халодная кава з апельсінавым сокам не толькі добра бадзёрыць, яна яшчэ і неймаверна смачная.
Гэты кактэйль стаў шырока папулярны не так даўно — недзе з двухтысячных. Складнікі выкладваюцца ў шклянку пластамі, таму колер напою нагадвае жоўта-карычневую афарбоўку чмяля (адсюль і назва з англійскай мовы — bamble bee coffee).
Вам спатрэбяцца ўсяго чатыры складнікі:
- кубікі лёду
- 120 мл апельсінавага соку
- 25-50 мл эспрэса
- 15 мл карамельнага сіропу
Як гатаваць:
Напоўніце высокую шклянку кубікамі лёду, затым уліце апельсінавы сок і карамельны сіроп. Наступным крокам дадайце эспрэса і акуратнае перамешвайце. Напой можна ўпрыгожыць долькай апельсіна ці лісцікам мяты.
Вы таксама можаце мадыфікаваць гэты базавы рэцэпт, напрыклад замяніць карамельны сіроп шакаладам.
Паспрабуйце, і вы пераканаецеся, што кава і апельсінавы сок — выдатнае спалучэнне.
Чытайце яшчэ:
Кафеін робіць чалавека больш схільным да трат. Вось як гэта працуе
«Хочаш раскруціць мяне на кактэйль?» Эксперымент: жанчына жадае пазнаёміцца
Каментары