Мінская кандытарская фабрыка «Камунарка» прэзентавала лінейку пратэінавых цукерак, у якіх няма цукру, але ўтрымліваецца 22% пратэіну на 100 грамаў.
Мяркуючы па паведамленні ў інстаграм-акаўнце фабрыкі, цукеркі ўжо прадаюцца ў фірмовых крамах Мінска. А на наступным тыдні іх павінны прадаваць па ўсёй Беларусі.
Як паказвае рэакцыя падпісчыкаў старонкі прадпрыемства ў інстаграме, спажыўцам гэтая ідэя падабаецца і яны новым прадуктам зацікавіліся.
Каментары