Свет11

Байдэн расказаў, каго б хацеў бачыць на пасадзе генсакратара NATO

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн настойвае на прызначэнні прэзідэнта Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен наступным генеральным сакратаром NATO.

Урсула фон дэр Ляен. Фота: Geert Vanden Wijngaert

Пасля таго, як Белы дом адмовіў міністру абароны Вялікабрытаніі Бэну Уолесу, прэзідэнтку Еўракамісіі абралі кандыдаткай ЗША на пасаду генеральнага сакратара NATO, як піша Telegraph.

4 ліпеня саюзнікі па NATO дамовіліся аб працягу на адзін год — да восені 2024 года — паўнамоцтваў Енса Столтэнберга, які займае пасаду генеральнага сакратара Альянсу з кастрычніка 2014 года.

Адзначаецца, што лідары NATO спадзяваліся дасягнуць пагаднення аб пераемніку Столтэнберга на наступным тыдні на штогадовым саміце ў Вільні, але не змаглі дамовіцца аб кандыдаце.

Крыніца The Telegraph у NATO паведаміла, што прэзідэнт ЗША спрабаваў пераканаць фон дэр Ляен, якая раней узначальвала Міністэрства абароны Нямеччыны, стаць пераемнікам Столтэнберга на фоне боязі, што дастойны кандыдат не з'явіцца цягам наступных 12 месяцаў.

Фота: Omar Havana / Getty Images

Байдэн і фон дэр Ляен усталявалі «трывалую сувязь» за апошнія гады, спрыяючы цесным трансатлантычным сувязям датычна Кітая, Украіны і клімату, як паведаміла выданню другая крыніца.

Падчас прыватных размоў фон дэр Ляен, як паведамляе выданне, сказала Байдэну, што не зможа заняць якую-небудзь пасаду ў NATO, прынамсі, да наступнага года.

У той жа час, як адзначае газета, стратэгі Белага дома бачаць магчымасць «перахапіць яе» пасля выбараў у Еўрапарламент, якія пройдуць у наступным годзе.

Каментары1

  • норм
    05.07.2023
    Нормальный вариант. Туда всяких "менеджеров" ставят. Стультенберг, когда был премьер-министром Норвегии, тоже был типа менеджером, очень сдержанно себя вёл. Даже когда Брейвик устроил замес в 2011.

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»19

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў, што аліўе сёлета патаннеў3

У Чылі паліцыя знайшла скрадзеныя ў Лос-Анджэлесе гадзіннікі Кіяну Рыўза

Ігар Кулей правёў апошнюю перадачу на «Белсаце» і пайшоў з канала9

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей2

Былы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр памёр ва ўзросце 100 гадоў2

Казахстан адправіць чорныя скрыні з Azerbaijan Airlines у Бразілію

Гардон: Гарачая фаза вайны завершыцца ўжо заўтра27

У Жодзіне адкрылі краму з мерчам БелАЗа6

Некаторыя «заменнікі мяса» далёка не бясшкодныя для чалавека10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»19

Вялікая гутарка з Алінай Коўшык — пра інтэрв’ю з Падсасонным, скандал з Кулеем і рэформы на «Белсаце»

Галоўнае
Усе навіны →