Лукашэнка пажадаў калектыву Нацыянальнага аэрапорта чыстага блакітнага неба. Як кажуць, ёсць нюанс
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Нацыянальнага аэрапорта Мінск з яго 40-годдзем.
«Галоўная паветраная гавань Беларусі па праве лічыцца яе візітнай карткай. Менавіта адсюль пачынаецца знаёмства падарожнікаў з нашай краінай — высокатэхналагічнай, прыгожай і гасціннай», — гаворыцца ў віншаванні.
«Год за годам тут адточваецца майстэрства спецыялістаў, укараняюцца перадавыя тэхналогіі абслугоўвання пасажыраў і грузаў, забяспечваюцца высокія стандарты бяспекі і камфорту, — адзначыў Лукашэнка. — Усё гэта — карпатлівая штодзённая праца адказнай і прафесійнай каманды, аб’яднанай адной мэтай — быць найлепшымі ў сваёй справе».
Лукашэнка пажадаў калектыву і ветэранам Нацыянальнага аэрапорта Мінск моцнага здароўя, чыстага блакітнага неба і заваявання новых вышынь.
23 мая 2021 года беларускія ўлады прымусілі сесці ў Мінску рэйс Афіны — Вільня. Тады былі арыштаваныя Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Як вынік, беларускім самалётам было забаронена лётаць у іншыя краіны Еўропы, а еўрапейскія авіякампаніі сталі аблятаць Беларусь. Гэта прывяло для велізарных стратаў беларускай авіяцыйнай галіны.
Беларускія самалёты лётаюць цяпер збольшага ў Расію. Так што неба над Беларуссю сапраўды амаль чыстае.
Каментары
А ролю галоўнага аэрапорта краіны ўпэўнена перахопяць Мачулішчы. Дарэчы, бізнэс-джэты гарларэза Прыгожына ўжо лятаюць туды.