«Я хачу, каб людзі перасталі паміраць праз гэтую бессэнсоўную вайну», — сказаў 45-ы прэзідэнт ЗША.
Дональд Трамп не выключыў, што ўкраінскім уладам, магчыма, давядзецца саступіць частку тэрыторыі на карысць Расіі, каб спыніць вайну, якая пачалася з уварвання расійскіх войскаў ва Украіну 16 месяцаў таму.
Акрамя таго, ён заявіў, што расійскі прэзідэнт быў «крыху аслаблены» мяцяжом «вагнераўцаў» і што ЗША павінны выкарыстоўваць гэты момант для перамоваў аб мірным урэгуляванні паміж Расіяй і Украінай.
«Я хачу, каб людзі перасталі паміраць праз гэтую бессэнсоўную вайну», — сказаў Трамп у інтэрв'ю Reuter.
«Я думаю, што самая вялікая рэч, якую ЗША павінны рабіць цяпер, — гэта ўстанаўленне міру: сабраць Расію і Украіну і заключыць мір», — дадаў былы прэзідэнт ЗША.
Адносна абвінавачванняў у ваенных злачынствах, вылучаных супраць Пуціна Міжнародным крымінальным судом у сакавіку мінулага года, Трамп сказаў, што яго лёс варта абмяркоўваць, калі вайна скончыцца, «бо цяпер, калі вы паднімеце гэтую тэму, вы ніколі не дасягняце міру, вы ніколі не дасягняце ўрэгулявання».
Раней ён неаднаразова заяўляў, што каб быў прэзідэнтам ЗША, то завяршыў бы вайну за 24 гадзіны.
Каментары
Чужое отдавать легко...