«Нармальна. Усіх узбадзёрылі». Апошнія словы Прыгожына перад ад'ездам з Растова ВІДЭА
З'явілася відэа з апошнімі словамі Прыгожына перад ад'ездам з Растова 24 чэрвеня.
«Нармальна. Усіх узбадзёрылі», — гаворыць ён.
Дзе цяпер знаходзіцца Яўгеній Прыгожын, невядома.
Як сёння паведамілі расійскія медыя, крымінальная справа супраць яго не спыненая. Такім чынам, расійскія ўлады адмовіліся ад ключавага моманту дамовы з Прыгожыным, пасля якой быў спынены ўзброены мяцеж.
Рашэнне пра спыненне паходу на Маскву Прыгожын прыняў пасля перамоў, у якіх прымаў удзел Аляксандр Лукашэнка.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў тады заявіў, што па выніках перамоў справа ў дачыненні Прыгожына спыняецца, байцы ПВК «Вагнер» вяртаюцца ў палявыя лагеры, а сам Прыгожын адпраўляецца ў Беларусь.
Каментары