У Мінску налічваецца 108 патэнцыйных месцаў падтаплення. Пра гэта, як пішуць «Мінск-Навіны», расказаў дырэктар прадпрыемства «Гаррамліўнясцёк» Алег Лукашэнка.
Усе гэтыя месцы ўключаныя ў план «Пасейдон».
Пры вялікіх ападках у гэтыя лакацыі выязджаюць спецыялісты дарожных службаў для маніторынгу сітуацыі, ачысткі кратаў і пры неабходнасці адпампоўкі вады на прылеглыя зялёныя зоны.
Таксама ў горадзе распрацаваная праграма па мінімізацыі наступстваў залевы, якая ўключае ў сябе ўсталяванне дадатковых калодзежаў у патэнцыйных месцах падтапленняў.
Разліковы аб'ём адвядзення сцёкавых вод з ліўневай каналізацыі Мінска ў паверхневыя водныя аб'екты складае больш за 76 млн м³ у год, у тым ліку паверхневых сцёкавых вод (дажджавыя, адталыя і палівамыйныя) — 64,4 млн м³, вытворчых — 11,7 млн м³.
Каментары