Грамадства44

Аднавіў працу візавы цэнтр Іспаніі ў Мінску

У Мінску 21 чэрвеня аднавіў працу візавы цэнтр Іспаніі, аднак свабодныя месцы для падачы ўжо разабралі. Пра гэта паведамляе партал Tochka.by.

Шэнгенская віза, выдадзеная Іспаніяй. Фота ілюстрацыйнае

21 чэрвеня візавы цэнтр выставіў першыя даты для запісу на падачу віз, але іх вельмі хутка практычна ўсе разабралі праграмісты для візавых агенцтваў.

«Вельмі вялікі попыт на Іспанію, а месцаў пакуль вельмі мала. Так, многія заяўнікі [да адкрыцця візавага цэнтра] падавалі заяўкі ў [візавыя] агенцтвы», — падзяліліся спецыялісты турагенцтва.

На сайце цэнтра пазначана, што ён адкрыўся ў офісе па вул. Талстога, д. 8, корп. 2, паверх 2. Час прыёму ў цэнтры — з 9 да 16 гадзін, а выдачы пашпартоў — з 12 да 16 гадзін.

Пасля аднаўлення працы візавага цэнтра Іспаніі ў Мінску тэрміны гатоўнасці візы не павінны моцна змяніцца: консульства, якое прастаўляе візавыя налепкі, усё адно знаходзіцца ў Маскве. Прыкладна гэта зойме два тыдні.

Адносна таго, калі можна будзе падаць дакументы на візу ў гэты цэнтр, то па логіцы, кажуць спецыялісты, могуць з'явіцца месцы і на апошні тыдзень чэрвеня. Калі гэта адбудзецца, незразумела. Магчыма, запіс адкрыецца нават заўтра ці паслязаўтра. Але ў самім візавым агенцтве прапануюць не спадзявацца на хуткую падачу, сваіх кліентаў спецыялісты арыентуюць на ліпень-жнівень. І яшчэ невядома, ці будзе рэальна падаць дакументы самастойна, без пасярэднікаў.

Каментары4

  • Ну
    22.06.2023
    Ноўнэйм , ну толькі мігрантам дазволена ездзіць у Гішпанію, беларусы ў Беларусі нелюдзі, права не маюць
  • Пеця
    22.06.2023
    Ну, візавыя агенцтвы на тым і зарабляюць, што ствараюць немагчымым сітуацыю атрымаць дату самастойна
  • Ёсць момант
    22.06.2023
    Пеця, так, а без агенцтва яны і не выдаюць візы, у нас толькі Літва ды Польшча мелі амбасады і консульствы, дзе прымалі і абслугоўвалі беларусаў.

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх гатэлях вольных месцаў на Новы год ужо няма1

У Мінску прадаюць сушы за $100. З чаго ж яны?3

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў9

«У мяне не было выбару». Аляксандр Сырскі расказаў пра Курскую аперацыю

«Сумленных людзей» абвінавацілі ў накрутцы свайго відэа да мільёна праглядаў. Што тлумачыць Алена Жываглод?50

Папулярны расійскі Z-канал выказаў сумневы ў псіхічным здароўі Азаронка27

Зяленскі дапусціў, што пасля прэзідэнцтва будзе зноў смяшыць людзей8

У шоўмена Яўгена Булкі нарадзіўся другі сын. Не абышлося без прыгод6

Чаму Лукашэнка хоча ўзяць удзел у перамовах па Украіне і якіх гарантый бяспекі папросіць?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі2

БелАЭС ужо два тыдні не працуе, але ўлады пра гэта маўчалі

Галоўнае
Усе навіны →