Горад Валуйкі Белгародскай вобласці трапіў пад абстрэл, а ў Маскве зноў адбылася дыверсія на чыгунцы
Горад Валуйкі Белгародскай вобласці трапіў ноччу пад абстрэл. Выбуховай хваляй аўтамабілі раскідала па стаянцы. Выбітыя шыбы ў жылых дамах. Паводле папярэдніх звестак, ёсць параненыя. Афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.
Па інфармацыі SHOT, у выніку абстрэлаў загінула жанчына, 7 чалавек параненыя. Пашкоджаныя 5 шматкватэрных дамоў і 4 прыватныя домаўладанні: выбітыя вокны, пасечаныя фасады. У адным з дамоў гарыць гаспадарчая пабудова.
Курскі губернатар Раман Старавойт паведаміў пра абстрэл пасёлкаў Цёткіна і Папова-Лежачы Глушкаўскага раёна.«У Папова-Лежачах праз пашкоджанне ліній электраперадачы ў частцы дамоў няма электрычнасці», — напісаў ён. Пацярпелых няма.
На Варшаўскай шашы ў Маскве ж невядомыя сёння ноччу падпалілі рэлейныя шафы ўздоўж чыгуначных шляхоў. Шафы, размешчаныя адна ад адной на адлегласці 1,5 метра, забяспечвалі працу семафораў.
Узгаранне хутка патушылі. Вінаватых шукаюць. На графік цягнікоў, як паведамляюць тэлеграм-каналы, інцыдэнт не паўплываў. На месцы працуюць супрацоўнікі паліцыі.
Апошні раз дыверсанты падпальвалі рэлейнай шафы на чыгунцы ў Маскве 26 мая. Тады плошча ўзгарання склала ўсяго адзін квадрат.
Каментары