Любы канфлікт у дэмакратычных сілах рэжым Лукашэнкі будзе імкнуцца выкарыстаць на сваю карысць, нагадваюць «Кіберпартызаны», папярэджваючы, да чаго трэба рыхтавацца ў сувязі з цяперашняй сітуацыяй з «Байполам».
Перш за ўсё, трэба быць асцярожнымі з рознымі каналамі, бо сярод іх могуць быць фэйкавыя.
Ужо цяпер, як адзначаецца, у тэлеграме прасоўваюць канал, які вядзецца нібыта ад імя Азарава, і на ім размешчаны падстаўныя спасылкі.
Другая небяспека — рассылкі з дэзынфармацыяй.
Не варта верыць тым рассылкам у чатах, у якіх паведамляецца сенсацыйная і скандальная інфармацыя, заўсёды варта правяраць крыніцу.
Урэшце, трэцяя небяспека, якая можа пацягнуць за сабой цяжкія наступствы, — падстаўныя боты.
«Кіберпартызаны» мяркуюць, што, хутчэй за ўсё, зараз лукашысты запусцяць рассылку з ботамі нібыта для абнаўлення згубленых звестак плана «Перамога» або ад імя «абноўленага складу «Байпола».
Таму не трэба нічога пісаць у боты, якія распаўсюджваюцца не праз афіцыйныя каналы.
Інфармацыю пра тое, што нібыта доступ да баз даных «Байпола» знаходзіцца цяпер у «Кіберпартызанаў», яны таксама называюць фэйкам.
Каментары