Спорт11

Былы футбаліст зборнай Латвіі памёр у 38 гадоў

Пра сур'ёзнае захворванне Гінтса Фрэйманіса стала вядома зімой, калі да грамадскасці звярнуліся па дапамогу ў лячэнні.

Пасля бою з цяжкай хваробай ва ўзросце 38 гадоў памёр былы гулец зборнай Латвіі па футболе Гінтс Фрэйманіс, піша Delfi.lv.

«У кастрычніку 2021 года мне паставілі дыягназ рак скуры — меланома 4-й стадыі, у выніку чаго правялі аперацыю ў пахвіннай вобласці, бо былі метастазы. Метастазы пачаліся і ў лёгкіх, печані і нырцы. Ва ўнутраных органах удалося спыніць і паменшыць развіццё меланомы. На жаль, падчас чарговых аналізаў 17 студзеня гэтага года выявілі метастазы ў галаве. Неабходная ваша дапамога, каб працягнуць лячэнне. Хай Бог будзе міласэрны», — напісаў у лютым 2023 года былы футбаліст зборнай Латвіі, якому жыхары краіны аператыўна ахвяравалі неабходныя для лячэння сродкі.

Фрэйманіс дэбютаваў у складзе зборнай Латвіі ў 2014 годзе ў матчы Кубка Балтыі супраць Літвы, выйшаўшы на замену. За зборную ён згуляў 13 матчаў, забіўшы адзін гол.

«Гінтс Фрэйманіс назаўжды застанецца ў памяці заўзятараў як непахісны баец на полі, які не даваў праходу ніводнаму суперніку і дзеля сваёй каманды быў гатовы на ўсё. Сапраўдны чалавек справы з высокімі жыццёвымі прынцыпамі і прамяністай дабрынёй», — гаворыцца ў жалобнай заяве Латвійскай федэрацыі футбола.

На клубным узроўні Фрэйманіс чатыры разы выйграваў Кубак Латвіі ў складзе «Елгавы». На яго рахунку больш за 200 гульняў у вышэйшай лізе. У 2016 годзе ён быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. Фрэйманіс таксама гуляў у Ірландыі і Германіі, але апошнія матчы ён правёў у латвійсвкім клубе Leevon. Пасля завяршэння кар'еры футбаліста Фрэйманіс стаў трэнерам «Добэлэ».

Каментары1

  • Лось
    07.06.2023
    Працуюць прывівачкі.

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне падчас аблавы затрымалі як мінімум 5 чалавек1

Расійская армія нанесла ўдар па доме састарэлых у Сумах4

Рамзан Кадыраў працягнуў серыял пра Tesla Cybertruck з кулямётам ад Ілана Маска1

Вучоныя адкрылі амаладжальны эфект распаўсюджанага прэпарату ад дыябету2

Папа Францішак папрасіў перадаць прывітанне Лукашэнку11

У Польшчы арыштавалі меркаванага арганізатара нападу на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава

Беларускую нафту пачалі шукаць у Сенненскім раёне2

Прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал Мікіты Моніча1

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам2

Аўстрыйскі Raiffeisen Bank прадаў Прыёрбанк арабам

Галоўнае
Усе навіны →