Сёння ноччу таксама магчымыя замаразкі.
Тэлеграм-канал @nadvorie тлумачыць, што цяпер у Беларусі холадна, бо на нашу тэрыторыю арыентаваная лагчына холаду, якая забяспечвае сцёк арктычнага марскога паветра ў наш рэгіён.
Такая сітуацыя працягнецца, пакуль лагчына не пераарыентуецца на ўсход. Гэта адбудзецца, па прагнозе, 4-5 чэрвеня. Паступленне холаду спыніцца.
Днём 5-га чакаецца ўжо +22..+24°, на паўночным усходзе Беларусі яшчэ халаднавата +16..+18°. Але 6 чэрвеня ў краіне ўжо будзе +25..+27°.
Сёння ноччу зноў магчымыя замаразкі. Чакаецца ад нуля да мінус двух.
Каментары
у вас - ніколі.
мая Краіна мяне беражэ.
і дзякуй вялікі ёй за гэта ;)