Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві расказаў пра магчымае вяртанне Ліянэля Месі ў клуб.
«Месі прыме рашэнне на наступным тыдні. Я ведаю, што Леа дапаможа нам, калі ён вырашыць прыехаць, але ўрэшце я думаю, што мы павінны пакінуць яго крыху ў спакоі. Што тычыцца футбольнай тэмы, то гэта залежыць ад яго. Для мяне ў гэтым няма ніякіх сумневаў. Калі Леа вырашыць прыехаць, для яго будуць адчыненыя дзверы», — запэўнівае трэнер «Барсы»;
Месі гуляў за «Барселону» з дзяцінства. У 2021 годзе ён перайшоў у ПСЖ.
Учора галоўны трэнер парыжскага клуба Крыстоф Гальцье заявіў, што матч апошняга тура чэмпіянату Францыі супраць «Клермона» стане апошнім для аргенцінца ў складзе клуба. Праўда, затым кіраўніцтва ПСЖ паправіла Гальцье, што ён няправільна выказаўся: матч стане апошнім у сезоне. Але французскія медыя пішуць, што сыход чэмпіёна свету справа вырашаная.
Таксама сёння стала вядома, што «Інтэр» Маямі зрабіў прапанову Месі.
Амерыканскі клуб прапануе аргенцінцу кантракт на чатыры гады з заробкам у 50 мільёнаў еўра ў год. Гэта не самая вялікая прапанова: «Аль-Хілаль» гатовы плаціць яму 500 мільёнаў у год, што зробіць Месі самым высокааплатным футбалістам свету.
Бяда толькі ў тым, што фларыдскі «Інтэр» ідзе на апошнім месцы ва Усходняй канферэнцыі, прайграўшы чатыры апошнія матчы запар.
Каментары