Грамадства22

Латушка расказаў, як лукашэнкаўскія дэпутаты спрабавалі аспрэчыць санкцыі, уведзеныя супраць іх

Днямі стала вядома, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святлана Любецкая і Аляксандр Амельянюк спрабавалі аспрэчыць санкцыі, якія Еўрапейскі саюз наклаў на іх 21 чэрвеня 2021 года. Аднак Еўрапейскі суд у Люксембургу пастанавіў адхіліць пазоў і абавязаў іх аплаціць выдаткі адказчыка. Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў каментары «Нашай Ніве» расказаў, як дэпутаты спрабавалі апраўдацца ў судзе. А таксама пракаментаваў санкцыі, якія ўвяла Польшча. 

Павел Латушка. Фота: НАУ

Як апраўдваліся дэпутаты

Як расказвае Латушка, аргументы лукашэнкаўскіх дэпутатаў перад Еўрапейскім судом былі такія: маўляў, закон, які яны распрацавалі, прымяняецца суддзямі, таму парушэнні правоў чалавека — не іх віна. 

Суд ЕС у сваю чаргу не пагадзіўся з гэтым: пасля правак у законы, якія ўхвалілі дэпутаты, максімальны тэрмін адміністрацыйнага арышту павялічаны ў два разы, а штрафы павялічаны больш як у тры разы.

«Таксама пасля ўступлення паправак у сілу павялічылася колькасць затрыманняў. Больш за тое, меркаванне Венецыянскай камісіі было не на карысць названых паправак. У выніку Суд ЕС вырашыў, што папраўкі садзейнічалі прыгнёту людзей за іх палітычныя погляды і парушэнню правоў чалавека. 

Увогуле не зразумела, на што разлічвалі гэтыя людзі, звярнуўшыся ў Суд ЕС і спрабуючы аспрэчыць рашэнне Рады ЕС? Рада ЕС увяла санкцыі ў дачыненні да так званых дэпутатаў за тое, што яны былі адказныя за распрацоўку паправак у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, што садзейнічалі замацаванню парушэнняў правоў чалавека ў краіне», — кажа ён.

Іншы аргумент дэпутатаў гучаў так: папраўкі прымаліся Нацыянальным сходам Беларусі, а не імі асобна. А санкцыі ўяўляюць сабой форму калектыўнай адказнасці ў іх выпадку.

Суд ЕС у сваю чаргу не пагадзіўся з гэтым аргументам, бо заяўнікі прымалі непасрэдны ўдзел у распрацоўцы паправак у КаАП.

«Іх пасады сведчаць аб іх уплыве на гэты працэс, і, больш за тое, у працэсе распрацоўкі паправак яны ад іх не дыстанцыяваліся. Але тут я магу часткова пагадзіцца з Любецкай і Амельянюком, бо прымалі драконаўскія законы ўсе дэпутаты і сябры так званага Савета Рэспублікі. Прыклад Любецкай і Амельянюка — гэта сігнал усім чыноўнікам рэжыму, што яны самі будуць сачыць за тым, каб да адказнасці разам з імі былі прыцягнутыя ўсе іх калегі і каб ніхто не застаўся незаўважаным», — адзначае палітык.

Памер выдаткаў, якія павінны сплаціць дэпутаты, вызначае Суд ЕС.

«У ЕС бок, які прайграў, аплачвае не толькі выдаткі суда, але і расходы на адвакатаў боку, які выйграў. Рада ЕС перадасць у суд рахункі сваіх выдаткаў. І суд тады вызначыць, у якім аб’ёме аплачваць (звычайна не поўную суму). 

Магчыма, спагнанне будзе за кошт маёмасці ў ЕС. Па ідэі беларускія судовыя выканаўцы тэарэтычна маглі б выканаць рашэнне Суда ЕС на тэрыторыі Беларусі, але мы ўсё разумеем, што не пры цяперашняй нелегітымнай уладзе гэта будзе», — падсумоўвае палітык. 

Як складалі спісы і каго яшчэ плануюць уключаць

Учора стала вядома, што Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 беларускіх чыноўнікаў, сілавікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных медыя, адказных за палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў сувязі з прысудам журналісту і польскаму актывісту Андрэю Пачобуту.

Павел Латушка адзначыў, што канкрэтна гэтыя людзі былі ўнесеныя ў санкцыйныя спісы, бо ў іх дзеяннях бачыцца склад злачынства або іншае парушэнне як нацыянальнага, так і міжнароднага права. 

«Гэта і суддзі, якія выносілі загадзя неправасудныя і палітычна матываваныя выракі, гэта і прапагандысты, якія распальвалі варажнечу паміж народамі, распаўсюджвалі нянавісць і хлусню, гэта і так званыя дэпутаты, якія прымалі дыскрымінацыйныя законы, што супярэчаць Канстытуцыі і нормам міжнароднага права, базавым правам чалавека, гэта і чыноўнікі з сілавікамі, якія выконвалі злачынныя загады», — кажа Павел Латушка. 

Рашэнне аб уключэнні ў санкцыйны спіс прымае выключна польскі ўрад. 

«Мы са свайго боку апроч спіса з імёнамі і прозвішчамі падзяліліся з нашым польскім партнёрам абгрунтаваннем вызначэння абмежаванняў на тых ці іншых асоб (падрабязныя факты парушэнняў права і іх аналіз з юрыдычнага пункту гледжання).

Таксама пры дапамозе нашых калег з «Байпол» удалося сабраць персанальныя звесткі гэтых людзей. Пасля чаго падрыхтаваныя і належным чынам аформленыя санкцыйныя спісы (201 прозвішча ў адным пакеце) былі перададзеныя ў Міністэрствы замежных і ўнутраных спраў Польшчы для разгляду і прыняцця рашэння. Потым мы дадаткова яшчэ накіроўвалі імёны, усяго агулам каля 340 прозвішчаў атрымалася. Думаю, што ўвядзеннем санкцый МУС Польшчы дала адзнаку праведзенай намі працы», — расказвае палітык. 

Якіх асоб могуць у наступны раз уключыць у санкцыйныя спісы? Палітык адзначае супрацоўнікаў ізалятараў і калоній, дзе часта парушаюцца правы.

«І гэта тычыцца не толькі санкцый, але будуць задзейнічаны і іншыя механізмы, такія як міжнародная крымінальная юрысдыкцыя і нават спецыяльны трыбунал па злачынствах супраць чалавечнасці», — кажа Павел Латушка.

Каментары2

  • mikola
    30.05.2023
    Paslja zmeny ULADY=Usih ih pad TRYBUNAL !
  • іж планета
    30.05.2023
    Занадта мякка абыходзяцца з лукафашыстамі гуманісты-еўрапейцы. Пажыццёвыя санкцыі, уключаючы бліжэйшых сваякоў - гэта той мінімум, што мог бы патэнцыйна ўплываць на сітуацыю і не каштуе нічога для заходнікаў. Пакуль беларусаў забіваюць і гвалцяць, гэтыя крывадушнікі няздольныя нават з дзесятак тысяч чалавек на аловак паставіць. Няўжо трэба дачакацца ядзернай бомбы на сваю тэрыторыю, ці яшчэ якой трасцы ад гаўляйтэра Беларусі, каб нешта пачаць рабіць для абароны сваіх краін? Я ГЭТАГА НЕ РАЗУМЕЮ. Пацукі нашталт Васкрысенскага, іх дачушкі і сынкі едуць у Польшчу і жруць Журек, а потым кажуць, што добра атакаваць мяжу мігрантамі і забіваць палякаў. А потым у Сахашчыка партфелі прападаюць. Бо чарговаму кдбшнаму пацуку руплівыя эўрапецы далі візу, ці знялі санкцыі з чарговай судзейскай [...]

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Урад зноў увёў ліцэнзаванне на вываз яблык, цыбулі і капусты2

Прынцэса Кэтрын упершыню пасля заканчэння курса хіміятэрапіі з’явілася на публіцы

Зяленскі абвергнуў, што падчас еўрапейскага турнэ ён абмяркоўваў пытанне перамір'я з Расіяй

15-гадовы кандытар з Мінска робіць торты на замову: прыгожа, але шалёна дорага13

Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень4

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды1

Ужо амаль палова расіян заявіла, што вайна прынесла Расіі больш шкоды, чым карысці11

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА5

Па ўсёй Беларусі проста цяпер назіраюць паўночнае ззянне ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак16

Экс-кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч пасадзілі на 15 сутак

Галоўнае
Усе навіны →