Грамадства77

Рамесны збор беларусы будуць плаціць па-новаму. Што змянілася

З 1 ліпеня 2023 года ўступаюць у сілу змены ў заканадаўства, якія тычацца выплаты рамеснага збору.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пра гэта са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фізічныя асобы, якія займаюцца рамеснай дзейнасцю, з 1 ліпеня 2023 года абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход, калі адсутнічаюць адпаведныя рашэнні аб праве прымяняць збор за рамесніцтва, прынятыя мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Калі такія рашэнні ўсё ж маюцца, грамадзяне маюць права з 1 ліпеня 2023-га замест падатку на прафесійны даход прымяняць збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці. Для гэтага неабходна звярнуцца ў раённыя адміністрацыі па месцы рэгістрацыі, у якіх працуюць адпаведныя камісіі.

Збор за рамесніцтва цяпер складае 62 рублі на год. Падатак на прафесійны даход складае 10% даходу — калі сума гадавога даходу не перавышае 60 тысяч рублёў. Калі сума большая, то стаўка падатку — 20% ад даходу.

Каментары7

  • Казік
    26.05.2023
    Інспекцыя падаткавая, у такім разе папрашу накіраваць мае падаткі кіеўскай хунце
  • дочка Максима Дизайнера
    26.05.2023
    і тут яшчэ трэба спытаць - якая хунта больш?
    кіеўская ці расейская?
    ды прасціць мяне гасподзь за такое пытанне)
  • Лялькi раблю
    26.05.2023
    Хто будзе лiчыць гадавы даход рамеснiка, калi яму замест збору прапiшуць падатак?

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?5

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Усе навіны →
Усе навіны

Кампартыя: Наш кандыдат ідзе на выбары не замест, а разам з Лукашэнкам13

Святлана Лабада выгнала са свайго канцэрту расіянку, якая адмовілася асудзіць палітыку Пуціна1

З Расіяй у футбол пагадзілася згуляць 184-я зборная свету. Але і яна выставіць аматараў1

Колькі беларускай мовы было ў афармленні міжнароднай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску?5

Лукашэнка кажа пра «Глабальную большасць». Падлічылі, колькі краін у ААН галасуюць аднолькава з Беларуссю6

Памёр суддзя, які ў 1986 годзе вынес смяротны прысуд кату Хатыні3

Пашынян прапанаваў адмовіцца ад назвы «армянскі каньяк»4

Дзермант і Пятроўскі крычалі «Тшэба!» Лукашэнку, але прывялі ў ЦВК камуніста Сыранкова3

«Хочуць акружыць флангамі». Лукашэнка расказаў, дзеля чаго вылучаюцца Чамаданава і Канапацкая25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?5

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?

Галоўнае
Усе навіны →