Каб утрымаць форварда зборнай Аргенціны, клуб збіраецца прапанаваць Леа Месі 100 мільёнаў еўра.
Каб утрымаць форварда зборнай Аргенціны, клуб збіраецца прапанаваць Леа Месі 100 мільёнаў еўра. Пра гэта напісаў у твітары французскі эксперт Франсуа Галардо.
«Леа Месі атрымаў мегапрапанову ад ПСЖ аб падаўжэнні кантракта па сістэме 1+1. Ён будзе атрымліваць 100 мільёнаў за сезон. Мэта ў тым, каб не даць яму сысці ў Саудаўскую Аравію», — напісаў Галардо ў твітары.
Ён дадаў, што Месі не вернецца ў «Барселону», гэта выключана.
У ПСЖ аргенцінец зарабляе 35 мільёнаў еўра ў год.
Апошнія некалькі месяцаў ходзяць чуткі, што Ліянель Месі пакіне ПСЖ. У яго напружаныя стасункі з кіраўніцтвам парыжскага клуба, таксама аргенцінца не задавальняе ранні вылет ПСЖ у Лізе чэмпіёнаў.
Вылучаюцца тры версіі далейшага лёсу Месі: пераезд у Саудаўскую Аравію таксама за рэкордныя грошы, вяртанне ў «Барселону», за якую ён гуляў 18 гадоў, а таксама кантракт з «Інтэрам» Маямі, якім валодае Дэвід Бэкхем.
Каментары
Полностью утратил интерес к такому футболу плюс ещё ДОГОВОРНЫЕ МАТЧИ!!!