Мбапэ хоча сысці з «Пары Сен-Жэрмен». Клуб не будзе браць за яго грошы
Форвард «ПСЖ» Кіліян Мбапэ вырашыў не актываваць опцыю аўтаматычнага працягу кантракта з парыжскім клубам яшчэ на адзін сезон, паведамляе L'Equipe.
Прычым клуб не будзе прадаваць гульца. Раней у Мбапэ была магчымасць прадоўжыць кантракт з «ПСЖ» на сезон 2024/2025, аднак ён адмовіўся ад гэтай магчымасці. Гулец, трансферны кошт якога складае 180 мільёнаў еўра, стане свабодным агентам.
24-гадовы Кіліян згуляў за «ПСЖ» 41 матч ва ўсіх турнірах у гэтым сезоне, забіўшы 40 мячоў і зрабіўшы дзевяць выніковых перадач.
Раней Мбапэ актыўна сваталі ў мадрыдскі «Рэал».
Каментары