Ва Украіне не сабралі дастаткова подпісаў за прысваенне звання Героя Украіны Эдуарду Лобаву
Петыцыю стварыў у сярэдзіне лютага камандзір беларуса Іван Завяршынскі.
Па стане на 16 мая петыцыю падтрымалі 7283 грамадзян з неабходных 25 тысяч.
Але гэта не перашкаджае стварыць новую петыцыю з аналагічнай ініцыятывай. Што праўда, цяпер пасля збору неабходнай колькасці подпісаў петыцыю будзе разглядаць спачатку экспертная група пры Камісіі дзяржаўных узнагарод і геральдыкі, і толькі потым, на падставе яе рэкамендацыі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша «Радыё Свабода».
Смяротнае раненне Эдуард Лобаў атрымаў у канцы студзеня ад трапляння асколка танкавага снарада, калі страляў па варожым танку з Javelin. Гэта быў блізкі бой і экстранна эвакуяваць Эдуарда з поля бою не было магчымасці. 11 лютага з ім урачыста развіталіся ў Варшаве.
Каментары