Бацьку Холана вывелі з трыбуны ў Мадрыдзе. Ён паказаў заўзятарам «Рэала» непрыстойны жэст і кінуў арахісам
Ахова вывела з «Санцьяга Бернабеу» Альфа-Інге Холана, былога гульца «Манчэстэр Сіці» і бацьку зорнага форварда каманды Эрлінга Холана, паведамляе Tribunа са спасылкай на Daily Mail.
50-гадовы нарвежац знаходзіўся ў карпаратыўнай ложы падчас матча 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Рэал» — «Манчэстэр Сіці» (1:1, Вінісіус — дэ Бруйне). Падчас гульні ў яго ўзнік канфлікт з заўзятарамі «Рэала».
Ён махаў ім рукамі і прыкладваў руку да вуха, калі яго крыўдзілі з трыбуны, а затым паказаў непрыстойны жэст. Таксама паведамляецца, што ён кідаў у заўзятараў арахіс.
Сёння ў другім паўфінале згуляюць «Мілан» і «Інтэр». Матчы ў адказ — 16 і 17 мая.
Каментары