Грамадства44

Былая зняволеная расказала пра сустрэчу з Настай Лойка і сям'ёй Лівянтаў за кратамі

Дзяўчына, якая правяла на Акрэсціна 15 сутак у снежні мінулага года, распавяла «Вясне», у якім стане была праваабаронца Наста Лойка пасля двух месяцаў арышту, пра сям'ю Лівянтаў і рэпосты, за якія затрымлівалі сакамерніц.

«Наста Лойка вельмі схуднела, была вельмі стомленая»

На Акрэсціна дзяўчыну спачатку адправілі ў двухмясцовую камеру, дзе было больш за 10 чалавек.

Наста Лойка. Фота: «Радыё Свабода»

«У камеры была Наста Лойка. За час арышту яна вельмі схуднела, была вельмі стомленая,

— згадвае былая зняволеная. — Надзея Астапчук (алімпійская чэмпіёнка па кіданні ядра) саступіла мне сваё месца на падлозе ў тую ноч. Усе дзяўчаты прыціскаліся адна да адной, таму што на ІЧУ было вельмі холадна.

Дзяўчаты ляжалі ў радочак і прыціскаліся, а паміж імі былі бутэлькі з гарачай вадой.

Наста ўставала некалькі разоў за ноч і мяняла ваду, якая астывала, на гарачую. Мы ляжалі ўсе ўздоўж камеры, а Надзя Астапчук — папярок. Яна ўсю ноч грэла нашы ногі, а мае яшчэ і абдымала, каб я не захварэла ў першы дзень, таму што разумела, што мяне чакае доўгі тэрмін.

Раніцай мяне Наста прымусіла паесці, таму што мне не хацелася. Я хварэла на грып ужо некалькі тыдняў, дрэнна сябе адчувала і тыдзень да гэтага практычна не магла есці».

Дзяўчына згадвае, што Насце Лойцы на той момант не перадавалі некаторыя лекі, гарманальныя прэпараты ў тым ліку. А цёплыя чаравікі, якя перадалі Лойцы ў РУУС, не налазілі на ногі з-за ацёкаў.

«Наста на Акрэсціна праводзіла з усімі юрыдычныя кансультацыі. Яна знаходзілася там два месяцы. Насамрэч, там і 15 сутак цяжка адсядзець. Нейкую частку яна сядзела на ІЧУ, але ў асноўным на ЦІПе, хоць у ізалятары лягчэй — там паветра ёсць».

Яўген Лівянт у камеры чытаў сакамернікам лекцыі 

Яўген і Юлія Лівянты

Яўген і Юлія Лівянты

Пазней дзяўчыну перавялі ў іншую камеру. Там з ёй была Юлія Лівянт (палітзняволеная жонка вядомага рэпетытара Яўгена Лівянта) разам з дачкой.

«Юлю да нас прывялі на два дні, а потым яе рэзка забралі і на наступны дзень прывялі Ганну Лівянт. А ў камеры насупраць нас сядзеў яе бацька.

Мы пра гэта даведаліся, калі вельмі малады супрацоўнік нам прыадчыніў «кармушку», а таксама ў камеры насупраць. І мы ў гэтую шчылінку ўбачылі, як на нас вельмі ўважліва глядзяць два вокі. А потым гэты хлопчык нам адкрыў «кармушкі» цалкам. Ён так пакінуў нам на хвілін 15.

Ганна сядзела на ложку каля дзвярэй. І аказваецца, увесь гэты час на нас глядзеў яе бацька. 

Таму, калі акенца адчынілася, Аня пазнала бацьку і яны нават з дапамогай жэстаў змаглі адно з адным пагаварыць. Яна паказала колькі ёй сутак далі, а Яўген — колькі яму. Аня паказала, што мамы з ёй няма. Потым Яўген паказаў кніжку Стывена Кінга. А яшчэ мы часам чулі, як Яўген чытаў лекцыі ў камеры.

Але гэта яшчэ калі Юля была ў камеры. Яна распавядала, што спачатку затрымалі яе і мужа, а дачка і яе муж Мікіта прыехалі з Польшчы на дзень нараджэння і навагоднія святы.

Калі затрымалі бацькоў, Аня і Мікіта паехалі ў РУУС перадаць лекі — у Юлі цукровы дыябет і ёй жыццёва важна прымаць таблеткі. І ў выніку Аню з мужам забралі. А Юлі было складана з-за хваробы, таму што ёй нельга бульбу, хлеб, цукар. Суп нельга было, бо там бульба, і заставалася толькі есці кашы».

Кагосьці затрымалі за «Купалінку», кагосьці — за відэа горада, куды трапіла міліцэйскае аўто

Былая зняволеная расказвае, што большасць яе сакамерніц сядзелі за рэпосты (арт. 19.11 КаАП). 

«Адна дзяўчына сядзела за рэпост верша ва ўкантакце нейкага беларускага аўтара і за тое, што пераслала дачцэ песню «Купалінка». За верш і песню ёй далі 10 сутак.

Пасля вызвалення яна паспела прыехаць дадому і схадзіць у душ. А ўвечары прагучаў званок у дзверы, яна адчыніла, а супрацоўнікі ёй сказалі, што яна забылася падпісаць нейкую паперку. Яна адразу зразумела, што гэта значыць. Яе прывялі і зноў далі 10 сутак. І на працягу гэтых 20 сутак у яе не спыняючыся ішлі месячныя. Да канца тэрміну яна была проста белая, я такога колеру скуры ніколі не бачыла.

Адна дзяўчына трапіла за тое, што яна здымала панарамнае відэа Мінска на Кастрычніцкай плошчы, і ў канцы на відэа трапілася міліцэйская машына. Да яе адразу падышлі міліцыянты і сказалі выдаліць відэа, а потым яе забралі. Але па пратаколе, яна «напала на супрацоўніка», — расказала дзяўчына.

Каментары4

  • чижик-пыжик з Таборовей
    02.05.2023
    Няважна,Што Вы прапануеце ? Сёня Беларусь-2023= Германія-1936... І гэта трэба зразумець...
  • Ливянту конец
    03.05.2023
    Ливянта сделают инвалидом
  • mikola
    31.05.2023
    nenarmalnyja ludzi(ci mozna ih tak nazvac?)-zahapili USIO !

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

Масква паказала амерыканца, які шпіёніў ва Украіне ў інтарэсах расійскай арміі3

Валярына Кустава пра былога мужа: Калі скласці афіцыйныя пералікі ад яго на дзіця, то атрымаецца каля $1 на дзень45

У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача4

Лукашэнка прапанаваў расіянам картэльную змову па каліі6

За найпапулярнейшым рускамоўным медыя Варшавы стаяць беларусы57

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»1

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю дваровых чатаў2

Праз моцны вецер у больш як 200 населеных пунктах былі праблемы са святлом

Сквер у цэнтры Мінска аблюбавалі бабры, яны ўпарта грызуць дрэвы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →