Свет55

Медзвядчук стварае ў Расіі «палітычны рух», у якім выплыў і беларускі персанаж

Украінскі прарасійскі дзеяч, кум Пуціна Віктар Медзвядчук, якога ў мінулым годзе ўкраінскія ўлады абмянялі на палонных камандзіраў палка «Азоў», стварае ў Расіі палітычны рух «Іншая Украіна», у які вярбуе прарасійскіх украінцаў, якія выехалі з краіны ці яшчэ да пачатку вайны, ці падчас яе. 

Павел Карназыцкі
Павел Карназыцкі

Сярод удзельнікаў «Іншай Украіны» — палітычныя каментатары з ужо закрытых прарасійскіх тэлеканалаў, дэпутаты мясцовых рад ад прарасійскай Апазіцыйнай платформы «За жыццё», абвінавачаныя ў дзяржаўнай здрадзе і сепаратызме паліттэхнолагі, паведамляюць у адмыслова падрыхтаваным на гэтую тэму матэрыяле журналісты праекта ўкраінскай рэдакцыі «Радыё Свабода» «Схемы».

Праект «Іншая Украіна» з канца студзеня 2023 года пачаў весці сваю дзейнасць перш за ўсё ў расійскіх сацсетках. Там яго спікеры паўтараюць або дапаўняюць меседжы расійскай прапаганды, якія падхопліваюць і цытуюць падкантрольныя Крамлю медыя. Маўляў, Украінай кіруюць «вар'яты і нацысцкія бандыты», якія спрабуюць навязаць «сатанізм і беззаконне», а Уладзімір Зяленскі развязаў «свяшчэнную вайну», «апаганіўшы Кіева-Пячэрскую Лаўру».

Сярод 13-ці ідэнтыфікаваных удзельнікаў «Іншай Украіны» «Схемы» называюць і грамадзяніна Беларусі Паўла Карназыцкага, які ў свой час быў дастаткова прыкметнай фігурай у беларускім палітычным жыцці. 

Паўлу Карназыцкаму 47 гадоў, ён скончыў БДУ. У другой палове 1990-х гадоў актыўна ўдзельнічаў у грамадска-палітычным жыцці Беларусі, быў лідарам моладзевай арганізацыі Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай Грамады. Пасля прызнаўся, што быў завербаваны КДБ і працаваў на спецслужбы пад псеўданімам «Ралан». З канца 1990-х жыў ва Украіне, дзе заснаваў інфармацыйны партал glavnovosti.com, праз які праводзіў прарасійскі парадак дня.

Але ў 2018 годзе Карназыцкім зацікавіліся ўкраінскія спецслужбы. Служба бяспекі Украіны правяла расследаванне і прыйшла да высновы, што Карназыцкі жыў ва Украіне нелегальна і пашыраў фэйкавую інфармацыю. У прыватнасці, «падчас выступаў на некаторых тэлевізійных каналах ён ставіў пад сумнеў прызнаныя міжнароднай супольнасцю доказы прысутнасці войскаў краіны-агрэсара на часова акупаваных тэрыторыях нашай краіны». Таксама Карназыцкага вінавацілі ў тым, што ён «неаднаразова публікаваў антыўкраінскія матэрыялы на медыя-рэсурсах, падкантрольных тэрарыстычным арганізацыям «ДНР» і «ЛНР».

Улічваючы гэта, 2 студзеня 2019 года Паўла Карназыцкага дэпартавалі з Украіны ў Беларусь. І вось цяпер ён зноў усплыў сярод паплечнікаў Медзведчука.

Каментары5

  • бабруйчанін
    27.04.2023
    У дзесці 13 гадоу пачау цікавіца " незалежным" тіві і смі в Украіна..
    .Быу вельмі ах..ы ..уражан пабачыушы эКспертау гэтага Пашу і вядомага Мішу Па
    Міша больш " ушлы" і зараз "наверсе" Паше ні пасчасціла з гаспадаром ці " нюха" німае
  • Правдоруб
    27.04.2023
    бабруйчанін, ты пьян?
    Ужас, что творится в голове человекообразного, пишущего такой текст!...
  • бабруйчанін
    27.04.2023
    Правдоруб , ..адказ які доубаруб заслугоуваешь мадэрацыю ні прайшоу..
    Як у нас адказваюць на падобнае
    П' яны праспіцца доуьаруб ніколі

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў3

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!48

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →