Грамадства1010

Прыватнасці і бяспекі ў сеціве стане яшчэ менш. КДБ і ААЦ атрымаюць доступ да вялікага аб'ёму персанальных даных

21 красавіка набывае моц указ Лукашэнкі № 368, які абавязвае пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі і ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў узаемадзейнічаць з органамі, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць. «Наша Ніва» разбіралася, чаго чакаць ад гэтых новаўвядзенняў.

Звычайны карыстальнік нічога не адчуе, але… 

Ад гэтай даты ў КДБ і ААЦ з’явіцца магчымасць мець доступ у рэжыме рэальнага часу да ўсіх баз даных і аўтаматызаваных сістэм, якія змяшчаюць інфармацыю пра карыстальнікаў.

КДБ і ААЦ будуць самастойна вырашаць, доступ да якіх інтэрнэт-рэсурсаў і мабільных дадаткаў яны хочуць атрымаць. Пастаўшчык паслуг будзе абавязаны ў вызначаны законам тэрмін падключыцца да сістэмы і прывесці базы даных карыстальнікаў, аўтаматызаваныя сістэмы, абсталяванне і праграмнае забеспячэнне ў адпаведнасць з тэхнічнымі патрабаваннямі ад ААЦ і КДБ па ўзгадненні з Мінсувязі.

Цікава, што рабіць гэта ім давядзецца за ўласныя сродкі.

«Для чалавека, на першы погляд, абсалютна нічога не зменіцца. Але калі нешта здарыцца, то тады можа высветліцца, што ўсе гэтыя інструменты і існавалі дзеля таго, каб быць выкарыстанымі супраць цябе», — кажа юрыст з Human Constanta.

Сілавікі спрашчаюць сабе працу

Юрыст адзначае, што ў сілавых структур і раней былі асабліва нічым не абмежаваныя магчымасці для атрымання патрэбных ім звестак, але з уводам новай сістэмы зменіцца метад атрымання інфармацыі.

«У іх цяпер з’явіцца яшчэ адна інфармацыйная сістэма, праз якую яны змогуць падключацца, збіраць і аналізаваць даныя. Доступ да інфармацыі пра карыстальніка органы змогуць атрымаць у аўтаматычным рэжыме.

Раней жа, калі ім, напрыклад, трэба было даведацца, куды на працягу пэўнага часу чалавек ездзіў на «Яндэкс-таксі», то аператыўніку трэба было зрабіць запыт і адправіць яго ў мінскі офіс кампаніі. І ўжо па ім атрымаць інфармацыю.

У тэорыі ўмоўны «Яндэкс» мусіў бы праверыць, наколькі ў гэтага аператыўніка ёсць паўнамоцтвы на атрыманне такой інфармацыі. Кампанія таксама магла адмовіць у перадачы пэўных даных — спаслацца на заканадаўства аб персанальных даных і часткова або цалкам аспрэчыць гэты запыт.

Так, напрыклад, адбываецца ў заходніх краінах, калі нейкі Google судзіцца з ФБР, калі мяркуе, што сілавікі запытваюць занадта шмат інфармацыі», — кажа праваабаронца.

Пры гэтым суразмоўца заўважае, што, хоць ён і не ведае ніводнага выпадку аспрэчвання запытаў спецслужбаў, усё роўна для атрымання патрэбнай інфармацыі аператыўніку патрэбны быў нейкі час, каб прайсці бюракратычныя працэдуры. Цяпер, калі рэсурс будзе падключаны да гэтай сістэмы, такой патрэбы ў сілавікоў больш не будзе.

«Яшчэ адзін важны момант у тым, што, збіраючы інфармацыю па старой схеме, яны былі абмежаваныя канкрэтным перыядам і параметрамі, пазначанымі ў запыце. Пасля для атрымання нейкіх дадатковых звестак трэба было зноў прайсці гэты бюракратычны працэс. Таму, прымаючы такія законы, яны максімальна спрасцілі сабе працу».

Юрыст кажа, што падобныя механізмы ўжо шмат год працуюць з правайдарамі, якія былі абавязаныя паставіць абсталяванне, якое дазваляла мець неабмежаваны кругласутачны доступ да іх каналаў сувязі і баз даных — гэтак званы САВМ (сродкі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў). Цяпер жа сілавікі змогуць пашырыць гэты спіс да ўсіх кампаній, якія працуюць у сеціве, і спалучыць гэта з данымі ад правайдараў.

«Кампаніі не будуць афішаваць факт падключэння да сістэмы»

Сярод важных небяспек юрыст адзначае той факт, што сілавікі змогуць не проста збіраць інфармацыю аб нейкай канкрэтнай фізічнай асобе, а ўжо аб групах людзей.

«Яны змогуць збіраць інфармацыю пра тую ці іншую групу або шукаць людзей па пэўным профілі паводзінаў. Пры гэтым чалавек нават можа не здагадвацца аб тым, што такая інфармацыя пра яго збіраецца, бо падключаныя да сістэмы кампаніі не будуць афішаваць гэты факт.

КДБ і ААЦ будзе складаць спіс такіх кампаній, якія будуць абавязаны прадставіць ім поўны доступ да ўсіх даных карыстальнікаў. Гэта могуць быць анлайн-крамы, маркетплэйсы, медыцынскія, банкаўскія прыкладанні, аўтамабільны шэрынг, месенджары і пошта, кампаніі, якія аказваюць паслугі таксі, і г.д».

Юрыст упэўнены, што з улікам бягучай палітычнай сітуацыі ўсе гэтыя магчымасці ў першую чаргу будуць накіраваныя на змаганне з палітычнымі апанентамі. Але не выключае таго, што з цягам часу гэта будзе пашырацца на ўсё больш шырокія слаі грамадства.

«На сёння такі доступ будуць мець толькі супрацоўнікі КДБ і ААЦ, але нішто не перашкаджае пасля далучыць да сістэмы падатковыя ці іншыя органы, якія будуць адсочваць фінансавую дзейнасць грамадзян.

Што рабіць?

Праваабаронца ўпэўнены, што такога кшталту сістэмы відавочна парушаюць права на прыватнасць, а таксама парушаюць міжнародныя абавязацельствы, якія ўзяла на сябе Беларусь.

«З нагоды бескантрольнага збору і захоўвання персанальных даных грамадзян ужо ёсць заўвагі з боку Камітэта па правах чалавека. Тое самае Еўрапейскі суд па правах чалавека кажа і ў дачыненні да сістэмы, якая працуе ў Расіі, бо яна вельмі нагадвае беларускую», — адзначае юрыст Human Constanta.

Каб павысіць узровень бяспекі ў сеціве, праваабаронца раіць выкарыстоўваць VPN і іншыя сродкі маскіроўкі трафіку, якія будуць і надалей абараняць ад перахопу незашыфраванага трафіка і аналізу карыстальніцкіх паводзінаў у інтэрнэце.

«Але гэта не выратуе ад таго, што спецслужбы атрымаюць доступ да вашай інфармацыі праз беларускія (і, хутчэй за ўсё, расійскія) інтэрнэт-сэрвісы. Таму тут застаецца толькі максімальна абмежаваць карыстанне беларускімі і расійскімі прадуктамі. Калі гэта немагчыма, то паспрабуйце не пакідаць там ніякай адчувальнай інфармацыі», — раіць праваабаронца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

30% даручэнняў Лукашэнкі не выконваецца

Улады абмежавалі доступ да сайта з беларускімі аўдыякнігамі

Банкір аказаўся за кратамі за каментарыі супраць Лукашэнкі

Каментары10

  • Праўдаруб
    21.04.2023
    Big Brother is watching you 
  • даведка
    21.04.2023
    Если вы как частное лицо (абонент) или товарищество собственников подключили услугу «Видеоконтроль» и «Белтелеком» установил вам свои камеры видеонаблюдения в вашей квартире, доме, подъезде, во дворе, то белорусские спецслужбы имеют доступ не только к архиву записей, но и к самим камерам и трансляции с них в режиме реального времени.
  • Не поможет
    21.04.2023
    саша, ну не получится передать власть по наслелству, НЕ ПОЛУЧИТСЯ!
    Не поможет ни слежка, ни война в Украине, ни российская оккупация, ни репрессии, ни террор !

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну41

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз5

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы26

Джэйк Пол перамог Майка Тайсана ў васьмі раўндах1

Прэс-сакратаркай Трампа стала 27-гадовая дзяўчына2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну41

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →