Як адзначаюць Міністэрства спорту і турызму і кіраўнікі санаторыяў Федэрацыі прафсаюзаў, Расія цяпер стала асноўным партнёрам Беларусі ў сферы турызму. У мінулым годзе 96 працэнтаў усіх турыстаў былі расіянамі, піша «Народная воля».
50 працэнтаў расійскіх турыстаў едуць на санаторна-курортнае лячэнне. У 2022 годзе ў беларускіх санаторыях аздаравіліся 1,3 мільёна чалавек.
Статыстыка сведчыць пра тое, што ў першую чаргу ў Беларусь прыязджаюць на аздараўленне з Масквы і Маскоўскай вобласці (33 працэнты), з Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці (28 працэнтаў). Павялічылася таксама доля расіян з іншых абласцей і гарадоў: Калугі, Пскова, Бранска, Смаленска.
Адзначаецца, што за апошнія тры гады сярэдні ўзрост тых, хто адпачывае ў санаторыях Беларусі, памаладзеў — цяпер гэта 42—43 гады. Многія прыязджаюць сем’ямі.
Каментары