Грамадства33

«Турысты кажуць, што ў нас, як у Еўропе, таму і цэны на арэнду — еўрапейскія». Як Гродна перажывае турыстычны бум

Цэны на пасуткавую арэнду кватэр падскочылі, а мінчукі натоўпамі едуць у Гродна дзеля гістарычнай спадчыны і абедаў ва ўтульных дворыках.

Арэнда даражэйшая, чым у Мінску, Вільні ці Празе?

Днямі на адным з гродзенскіх гарадскіх парталаў з'явіўся артыкул, дзе турыстка, якая наведала горад, скардзілася на высокія цэны і нізкі ўзровень сэрвісу.

Асноўныя прэтэнзіі заключаліся ў тым, што ў горадзе назіраюцца праблемы з пошукам жытла. Усе нумары ў гасцініцах і хостэлах забраніраваны, а цэны на пасуткавую арэнду кватэр у Гродне, з яе слоў, цяпер вышэйшыя, чым у Мінску, Вільні ці Празе. На першы позірк такое параўнанне выглядае перабольшаннем, але…

Як высветлілася, праблемы з пошукам месца для начлегу ў горадзе сапраўды ёсць. Гасцініцы і хостэлы па выходных цалкам занятыя, таму тым, хто не паспеў забраніраваць нумар загадзя, даводзіцца шукаць кватэры на суткі.

Booking.com у Беларусі не працуе, праз гэта шукаць кватэры трэба на розных адмысловых сайтах. Але праблема не ў гэтым. У аб'явах арэндадаўцы прапісваюць не зусім тыя стаўкі, па якіх фактычна можна засяліцца ў кватэру. 

Фота: скрыншот з сайта realt.by

За пазначанымі ў аб'яве 50-70 рублямі насамрэч хаваецца куды больш высокая цана, але даведацца пра яе можна, толькі прачытаўшы падрабязнасці ў апісанні, або выключна падчас тэлефоннай размовы.

«Цана залежыць ад колькасці пастаяльцаў і сутак пражывання (50 рублёў за аднаго пражываючага, пры ўмове арэнды на тэрмін ад 15 дзён). У святочныя і выхадныя дні цана дамоўная», — гаворыцца ў апісанні да адной з кватэр.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

На справе за суткі пражывання ў выходныя дні ад вас запатрабуюць ад 150 рублёў. 

Так, напрыклад, за дзве ночы ў 1-2-пакаёўцы з добрым рамонтам, якая месціцца ў гістарычным цэнтры, давядзецца выкласці 350 рублёў. Нярэдка гаспадары такіх кватэр адмаўляюцца здаваць яе толькі на адзін дзень, прапануючы два выходных «пакетам». 

Крыху танней можна пасяліцца ў спальных раёнах, якія знаходзяцца адносна блізка да цэнтра. Такія варыянты прапануюць па 150 рублёў за суткі, ці па 300 за два выходныя. 

Адзіная магчымасць сэканоміць на арэндзе жытла — наведваць горад у будныя дні. Па словах агентаў, тыя самыя кватэры, што ў выходныя здаюцца па 150-180 рублёў у суткі, у працоўныя дні можна арэндаваць па стаўцы 80-100. 

«З другой паловы чэрвеня мы пачалі назіраць сапраўдны турыстычны бум»

Настолькі заўважную розніцу ў цэнах арэндадаўцы тлумачаць вялікім наплывам турыстаў. 

Адна з гаспадынь такіх кватэр распавяла «Нашай Ніве», што нешта падобнае ў Гродне назіраецца кожнае лета, але бягучы год ужо паспеў стаць асаблівым.

«У прынцыпе горад заўжды карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод турыстаў, асабліва ў цёплы перыяд, але прыблізна з другой паловы чэрвеня мы пачалі назіраць сапраўдны турыстычны бум. 

Цягам апошніх двух месяцаў попыт толькі рос, а разам з ім растуць і арэндныя стаўкі. І прынамсі пакуль зніжаць іх не мае сэнсу, бо і па такім кошце на выходныя кватэры амаль ва ўсіх забраніраваныя ўжо на 2 тыдні наперад.

Людзям вельмі падабаецца наш горад, яны кажуць, што ў нас тут, як у Еўропе, відаць, таму і цэны на арэнду ў нас еўрапейскія», — жартуе жанчына.

Гаспадыня апартаментаў кажа, што ўжо з верасня хваля турыстаў паступова пачне спадаць, але калі надвор'е будзе добрым, то ў горад усё адно працягнуць ехаць у адпачынак.

Што тычыцца геаграфіі турыстаў, то, па словах жанчыны, сёлета, як і летась, большасць яе пастаяльцаў маюць беларускі пашпарт. 

«У нас стаў папулярны ўнутраны турызм, бо ў папярэднія два гады былі закрытыя граніцы. Цяпер абмежаванняў няма, але атрымаць візу складана і вельмі дорага, таму людзі падарожнічаюць па краіне. Натуральна, што ўсім цікава з'ездзіць да нас, бо ў Гродне сапраўды ёсць на што паглядзець. У дакавідныя часы да нас ехала шмат літоўцаў і палякаў, а цяпер гэта ў асноўным беларусы, расіяне таксама едуць, але іх усё адно не вельмі шмат», — заўважае суразмоўца.

Турыстаў з ЕС замянілі беларусы і расіяне

Натуральна, што вяршкі з турыстаў здымаюць не толькі тыя гарадзенцы, якія здаюць жытло. Значнае павелічэнне турыстаў на сабе адчуваюць і мясцовыя экскурсаводы. 

Адзін з гродзенскіх гідаў распавёў «Нашай Ніве», што горад, па назіраннях, нарэшце вярнуўся на дакавідныя аб'ёмы. (У 2019 годзе толькі ў рамках бязвізавага рэжыму Гродна і найбліжэйшыя рэгіёны наведала 136 тысяч турыстаў.)

«Апошні раз мы нешта падобнае бачылі ў 2019 годзе, калі па горадзе ў прамым сэнсе слова хадзілі натоўпы турыстаў, а на паркоўцы для турыстычных аўтобусаў не хапала месца для ўсіх ахвотных. Не выключаю, што пад канец лета людзей пачало прыязджаць у горад нават больш, чым да пандэміі», — кажа экскурсавод.

Па ягоных назіраннях, асноўнае адрозненне 2019 года ад 2022-га заключаецца ў тым, што ў дакавідныя часы большасць турыстаў прыязджала ў горад з Захаду, а цяпер з Усходу.

«Нават татальны бязвіз не паспрыяў таму, каб аднавіўся паток турыстаў з ЕС. Раней да нас прыязджала вельмі шмат літоўцаў і палякаў, цяпер такога няма.

З Польшчы ўвогуле амаль ніхто да нас у турыстычных мэтах не едзе. Бываюць групы з Літвы і Латвіі, але гэта далёка не тое, што было 3-4 гады таму. Цяпер асноўныя турысты — гэта беларусы і расіяне, апошніх стала заўважна больш, чым было ў папярэднія гады».

«Мінчукам падабаюцца нашы старыя атмасферныя дворыкі»

Уласнікі кавярняў у цэнтры таксама рады таму, што ў горад едзе шмат турыстаў. 

«У тым ліку дзякуючы турыстам у нашым горадзе пастаянна адкрываюцца новыя ўстановы, за апошнія 3-5 год Гродна вельмі моцна прасунуўся ў гэтым кірунку. Я ведаю, што да нас прыязджае шмат гасцей з Мінска, і нават распешчаныя жыхары сталіцы хваляць нашы ўстановы грамадскага харчавання, ім падабаюцца нашы старыя атмасферныя дворыкі.

Гродна пачынае заваёўваць славу не толькі самага прыгожага горада краіны, але і месца, куды можна з'ездзіць, каб смачна паесці і патусавацца ў разнастайных цікавых установах», — сцвярджае адзін з мясцовых рэстаратараў. 

Каментары3

  • ліверка
    21.08.2022
    "каб смачна паесці і патусавацца ў разнастайных цікавых установах», — сцвярджае адзін з мясцовых рэстаратараў." будучы пракоп'еў?

    я прамаўчу
  • stef
    21.08.2022
    такую цыбулину повесили... все изуродуют своим рюсским миром...
  • Віталь
    21.08.2022
    stef, значыць так, усе прэтэнзіі наконт цыбуліны да Стэфана Баторыя, гэта ён яе туды паставіў (паглядзіце на гравюру Макоўскага 1600г.). Але лічыць амбасадарам "рюскага міра" Баторыя не выпадае, успомніце , як ён "мачыў" маскавітаў. Увогуле, калі ў расейскіх пабудовах ёсьць некаторыя архітэктурныя элементы-акцэнты , гэта не значыць што іх "западло" выкарыстоўваць архітэктарам. Да таго ж яны (маскавіты) усё адно іх у некага запазычылі (скамуніздзілі). Апошні прыклад з літарай зэт. Дык што цяпер мяняць лацінскі альфабет, ці забараняць кінастужкі пра Зора?

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву12

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі перакрылі дарогі, патрабуючы вызваліць затрыманых актывістаў апазіцыі. Што вядома1

У інтэрнэт злілі канфідэнцыйнае дасье на найбольш верагоднага кіраўніка Дзярждэпа пры Трампе. Чаго чакаць Беларусі?12

Журналісты назвалі імёны імаверных забойцаў лётчыка-перабежчыка Максіма Кузьмінава2

Пуцін даў пасмяротна Героя Расіі генералу, які загінуў у п'яным ДТЗ на матацыкле2

ТАСС апісала, як людзі з Курскай вобласці вяртаюцца ў разрабаваныя УСУ дамы. Але ў тым горадзе стаяла толькі расійская армія

У Мінску будуюць завод, які зможа перапрацоўваць усё смецце сталіцы11

Забыты на дзесяцігоддзі антыбіётык можа стаць зброяй супраць супербактэрый3

Вучоныя зафіксавалі, як сперматазоіды парушаюць адзін з законаў фізікі3

Аўтамабіль хуткай дапамогі ўрэзаўся ў агароджу на трамвайных пуцях у Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву12

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву

Галоўнае
Усе навіны →