«Актыватар стрымліваўся магнітам». З'явіліся падрабязнасці, як дзейнічала выбуховая прылада, якой падарвалі Татарскага
Расійскі тэлеграм-канал Shot апублікаваў версію, паводле якога прынцыпу магла дзейнічаць самаробная выбуховая прылада, схаваная ў статуэтцы, якую 2 красавіка на мерапрыемстве ў Санкт-Пецярбургу ўручылі прапагандысту Уладлену Татарскаму. У выніку выбуху прапагандыст загінуў.
Як расказаў Shot неназваны эксперт па выбуховай справе, унутры бюста, мяркуючы па ўсім, быў актыватар, які стрымліваўся магнітам.
Раніцай у дзень акцыі падазраваная расійскімі сілавікамі ў яе выкананні Дар'я Трэпава нібыта зняла са дна статуэткі гэты магніт, які засцерагаў ад выпадковага выбуху і не дазваляў прывесці выбуховую прыладу ў дзеянне дыстанцыйна. А калі магніта на статуэтцы не стала, то выбух стаў магчымым.
ФСБ назвала другога падазраванага ў арганізацыі забойства расійскага прапагандыста Татарскага
На пахаванне прапагандыста Татарскага «вагнераўцы» прынеслі кувалду
Распавядаем, што вядома пра Дар'ю Трэпаву, якая перадала ваеннаму прапагандысту Татарскаму залатую статуэтку
У піцерскай кавярні падарвалі прапагандыста Уладлена Татарскага. Выбухоўку, імаверна, схавалі ў падоранай залатой статуэтцы
«Усіх заб’ём, каго трэба, абрабуем. З Богам». Хто такі Уладлен Татарскі, якога падарвалі ў піцерскай кавярні
Каментары