Эканоміка77

Кіраўніца БелТА палохае беларусаў польскімі клубніцамі. А вось колькі там зарабляюць на ягадах

Прапагандысты высільваюцца пераканаць беларусаў, што за межамі іх краіны — пекла. «Паедзеш у Польшчу на клубніцы?» — палохае кіраўніца БелТА Ірына Акуловіч. Паглядзелі, колькі ў польскіх фермераў зарабляюць беларусы на зборы ягад і параўналі з сярэднім заробкам на радзіме Акуловіч.

Ірына Акуловіч заявіла, што беларусы больш не хочуць пакідаць радзіму, бо, маўляў, усім задаволеныя.

«А куды яны зараз хацелі б паехаць? Нават наўскідку, чыста тэарэтычна. На Захад ехаць? Мы з вамі бачым цяпер, што дзеецца на Захадзе. Паедзеш у Літву — літоўскую [мову] трэба вучыць, так? Або паедзеш у Польшчу на клубніцы? Або паедзеш у Германію, дзе табе прыйдзе потым рахунак за ацяпленне з невядомай колькасцю нулёў», — настойвае кіраўніца дзяржаўнага агенцтва.

Акуловіч перыядычна ганіць Польшчу, ствараючы з суседняй краіны монстра, якога, на яе думку, беларусы мусяць баяцца. Паводле яе, польскія палітыкі не клапоцяцца пра сваіх суайчыннікаў, а пра беларусаў не будуць і пагатоў.

Вось толькі рэальнасць абвяргае прапагандысцкія пасылы Акуловіч.

Беларусаў не становіцца ў Польшчы меней. Медыкі знаходзяць сабе працу ў лякарнях, на заводы бяруць кваліфікаваных спецыялістаў і вучаць недасведчаных работнікаў. Ім гарантаваны заробак і страхоўка. Значная частка беларускіх гастарбайтараў, асабліва тыя, хто вывез сем’і, вяртацца на радзіму не збіраецца.

А што ж з польскімі клубніцамі?

Збіраюць клубніцы ў Польшчы, як і ў Беларусі. Маштаб іншы. Фота: сацыяльныя сеткі 

Польскія фермеры зацікаўленыя ў найманні на працу замежнікаў. Сваіх работнікаў бракуе, бо тыя з'язджаюць на заробкі далей у Еўропу. Таму чаты з вакансіямі стракацяць аб’явамі аб гатоўнасці фермераў узяць беларусаў і ўкраінцаў на сезонны збор клубніц.

На папулярным рэсурсе flagma.pl працаўніку абяцаюць плаціць ад 2 тысяч да 6 тысяч злотых (ад 1300 да 4000 рублёў) за месяц.

Тыя, хто летась працаваў на клубнічных плантацыях, гавораць, што зарабіць можна да 5 тысяч рублёў, але трэба старацца.

Рэальны ж заробак на клубніцах вагаецца да 2,5 да 4 тысяч злотых (ад 1700 да 2700 рублёў). Найчасцей фермеры стараюцца дамовіцца з работнікам, што яму будуць плаціць да 5 злотых (3,5 рубля) за сабраны кілаграм ягад.

Год таму пры стандартным васьмігадзінным графіку за месяц заробак выходзіў у межах 3 тысяч злотых (2040 рублёў). Калі чалавек вынослівы і згодны працаваць больш за 8 гадзін, то лічба сягне 5 тысяч злотых (3400 рублёў).

Для параўнання, працаўнікам памежнага з Польшчай Гродзенскага раёна ў лютым налічылі сярэдні заробак у памеры 1577 рублёў. А ў Свіслацкім выйшла 1189 рублёў. Найбольш у вобласці, як вынікае з афіцыйнай статыстыкі, зараблялі ў Астравецкім раёне, дзе ўзведзена АЭС — 2135 рублёў.

На Магілёўшчыне, адкуль Акуловіч, сярэдні налічаны заробак па вобласці найменшы ў краіне.

У лютым ён быў 1386 рублёў. Найбольш зараблялі ў абласным цэнтры — 1548 рублёў. Найменш мелі жыхары Чэрыкаўскага раёна — 1 092 рублі. Крыху больш выходзіла жыхарам Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў — па 1107 рублёў. На два рублі болей мелі працаўнікі Хоцімскага раёна. На Шклоўшчыне налічылі ў лютым 1374 рублі.

Першыя сёлетнія клубніцы ўжо прадаюцца ў Польшчы. Іх кошт вагаецца ад 16 да 22 злотых (ад 10 да 15 рублёў) за кілаграм.

На Камароўцы кілаграм беларускіх клубніц каштуе 55 рублёў, а імпартныя прадаюцца па 16—25 рублёў за кіло.

Ёсць і такі спосаб працы з клубніцамі. Фота: napolshu.com

Бывалыя на польскіх плантацыях беларусы кажуць, што з задавальненнем засталіся б на радзіме, але працаваць за мізер у сельскай гаспадарцы не хочуць.

Праца з клубніцамі ў Польшчы, расказваюць яны, не складаная, але манатонная, як, дарэчы, і ў Беларусі на дачных дзялянках. Першыя тыдні найцяжэйшыя.

«Увогуле заробак залежыць ад досведу зборшчыка і колькасці ўраджаю на кустах, — дзеліцца ўражаннямі ад працы беларуска. — У прынцыпе праца няцяжкая, калі чалавек стаміўся, то ён можа адпачыць у любы час, абед таксама ніяк не нармаваны, і абедаюць звычайна кожны сваім тут жа на полі ў любы час. Ці трэба казаць, што ягады таксама можна есці ў любой колькасці, але перад ужываннем пажадана ўсё ж памыць».

Адзін з беларусаў, які працаваў на клубнічных палях, кажа, што з улікам таго, што ў Польшчы харчы і адзенне таннейшыя, чым у Беларусі, то за паўгода сезона сямейная пара можа адкласці некалькі дзясяткаў тысяч рублёў.

Наймальнік гарантуе легалізацыю на рынку працы са страхоўкай. 

Збіраць клубніцы бяруць мужчын і жанчын, але перавага аддаецца сямейным парам і тым, хто мае досвед такой працы. Пражыванне — клопат фермера. Ён жа гарантуе, што забяспечыць разавым харчаваннем.

Ведання польскай мовы дастаткова на ўзроўні яе разумення. Але, як паказвае практыка, беларусы пачынаюць гаварыць па-польску пасля двух тыдняў камунікацый з палякамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Беларускі арэхавы цуд. Пад Маладзечнам ёсць цэлыя плантацыі фундука, пра якія мала хто чуў

У беларускага фермера ў адкрытым грунце дагэтуль цвітуць і спеюць клубніцы

У чым карысць клубніц і ў якіх абʼёмах іх варта есці

Каментары7

  • клубнічка
    06.04.2023
    на правах рэкламы ?
  • даведка
    06.04.2023
    Вот то ли дело белорусские клубника и грибы, которые без польского субстрата стало не из чего вырастить...
  • Нина
    07.04.2023
    Короче, дорогие белорусы вперёд на польские грядки. Там ваше светлое будущее.

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне5

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска паставяць помнік качцы Капейцы2

Рыбакоў на Прыпяці абакрала ліса. Забрала ўлоў, кілбасу і нават шашлык2

Ініцыятыўнай групай у Чамаданавай кіруе бізнэс-лэдзі, а ў Канапацкай — сястра2

Злодзей пакінуў скрываўленыя штаны на месцы злачынства. Па іх яго і знайшлі2

Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету4

МЗС: Украіну не папярэджвалі пра тэлефанаванне Трампа Пуціну2

Чэргі на польскай мяжы зніклі1

Сябры спевака Дзядзі Вані пацвярджаюць: ён у СІЗА1

Прэмія MTV: трыумф Тэйлар Свіфт і эмацыйная прамова Рыты Оры аб удзельніку One Direction

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне5

Як агенты беларускага ГРУ ўкараніліся ў апазіцыю: новае расследаванне

Галоўнае
Усе навіны →