Беларускія клубніцы на Камароўцы каштуюць у разы больш за імпартныя
У сторыз інстаграма мінскай Камароўкі з'явіліся фота з цэннікамі на клубніцы, заўважыў Blizko.by. Кілаграм беларускіх каштуе 55 рублёў, а імпартныя прадаюцца па 16—25 рублёў за кіло.
Вонкава ягады паміж сабой не адрозніваюцца, а настолькі прыкметнае разыходжанне ў цэнах тлумачыцца, відаць, тым, што для Беларусі сакавік яшчэ не сезон.
Хутчэй за ўсё ў цану закладваецца тэхналогія вырошчвання звышранніх ягад, таму імпартаваць у гэты час яе выходзіць нашмат танней.
Памочнік Лукашэнкі: Трэба, каб у чэрвені на прылаўках была ўжо беларуская бульба
Вустрыцы па 12 рублёў, элітныя мандарыны па 25. Колькі каштуюць святочныя далікатэсы на Камароўцы і ў «Валярʼянаве»
Мінсельгасхарч: У Беларусі дастаткова цяпліц для самастойнага вырошчвання агуркоў, але не такіх каб адмовіцца ад імпарту
Каментары
"Запас бяды не чыніць".