Аляксандр Зураеў раней выкладаў на факультэце.
Новага дэкана працоўнаму калектыву прадставіў рэктар БДУ Андрэй Кароль падчас пасяджэння Рады факультэта.
Новы дэкан скончыў хімічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «хімія (фармацэўтычная дзейнасць)» у 2015-м. Праз чатыры гады Аляксандр Зураеў датэрмінова абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 2021-м яму было прысвоена званне дацэнта.
Яшчэ калі Зураеў быў аспірантам, ён атрымліваў прэзідэнцкую стыпендыю.
У мінулым годзе 30-гадовага Аляксандра Зураева прызначылі загадчыкам кафедры агульнай хіміі і методыкі выкладання хіміі.
Папярэднім дэканам хімфака БДУ быў Дзмітрый Свірыдаў, доктар хімічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі.
Бацька Аляксандра Зураева, палкоўнік Віктар Зураеў, пакінуў пасаду камандзіра спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» у 2021-м і заняў пасаду намесніка дырэктара па бяспецы ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».
У жніўні 2020 года Віктар Зураеў быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу». Тады ж байцы «Алмаза» ўдзельнічалі ў разгонах акцый пратэсту ў Мінску.
Чытайце таксама:
Дэканам журфака БДУ паставілі палітолага, які спецыялізуецца на антызаходняй прапагандзе
Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі
Каментары