Грамадства66

Памочнік Лукашэнкі: Трэба, каб у чэрвені на прылаўках была ўжо беларуская бульба

Такое меркаванне выказаў памочнік Лукашэнкі, інспектар па Гомельскай вобласці Сяргей Барташ пры наведванні Гомельскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, піша БелТА.

«На сёння бачым патэнцыял вырошчвання бульбы. Трэба больш актыўна падключаць навуку, якая дапаможа вызначыць валаўтваральныя прадпрыемствы па вырошчванні бульбы, і сумесна выйсці на тыя аб'ёмы, якія неабходныя. І каб мець на прылаўках беларускую маладую бульбу ўжо ў чэрвені», — растлумачыў ён.

Таксама ён звярнуў увагу на асартымент беларускай цыбулі.

«Навошта нам закупляць дарагую чырвоную ці белую цыбулю з-за межаў краіны, бо тэхналогія вырошчвання не адрозніваецца? Мы можам вырасціць самі. Проста трэба спрацаваць з нарыхтоўшчыкамі, гандлёвымі сеткамі па аб'ёмах вытворчасці, каб пасеяць і забяспечыць унутраны рынак», — зазначыў Сяргей Барташ.

Дзяржкантроль прыбраў з паліц крамы ў Гомелі пратэрмінаваную прадукцыю — паліцы засталіся пустымі ФОТА

Мінтай, хек, скумбрыя… Якую рыбу любяць беларусы і адкуль яе прывозяць?

Дзе абутак таннейшы — на рынку або ў краме? Параўналі цэны

Каментары6

  • Anatol Starkou
    30.03.2023
    Здаецца 90 дзён трэба бульбе, каб ад пасадкі стала бульбай.

    Некалі тусаваўся ў інстытуце бульбы (забыўся дзе ён) і тамака ж мне далі брашурку, а ў ёй інфа: "Толькі 7% ураджаю бульбы перарабляецца, а астатняе мы атрымліваем у клубнях".
    Быў час я займаўся бульбай і вось у мяне тэлефон нейкай лукашэнкаўскай важкай дамы (забыў імя), з якой я сутсрэўся і пагаварыў пра перапрацоўку бульбы. Званю ей у Адміністрацыю Лукашэнкі. Трубу падымае русский солдафон: "Как это мы перерабатываем только 7% урожая картофеля? Да мы весь Северный флот России им кормим!"

    Цікава колькі % сёння бульбяная краіна РБ перарабляе бульбы ці ўвесь ураджай у гурты ды мяхі запіхвае? А той русский салдафон у Адміністрацыі Лукашэнкі па-ранейшаму працуе ці беларускія бульбяныя спецыялісты знайшліся?
  • бульба
    30.03.2023
    Шаноўныя чыноўнікі! Або вы мяне накапаеце ў чэрвені, або вас у чэрвені пасадзяць. Гэта кажу вам я, беларуская бульба.
  • Максим Дизайнер
    30.03.2023
    И подснежники декабре!

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →