Учора ў Бабруйску пасля ператрусу была затрыманая грамадская актывістка Галіна Смірнова, паведамляе «Вясна».
Бабруйчанку змясцілі ў ІЧУ па 108-м артыкуле КПК. У чым менавіта абвінавачваюць Смірнову, пакуль невядома.
Як паведамляў тэлеграм-канал «Бабруйск.Анлайн», учора ў Бабруйску больш за дзясятак чалавек забіралі на допыты ў мясцовы УУС, пасля чаго адпускалі.
Каментары